Вярхоўны суд: З 2020 года да адказнасці за “нацысцкую сімволіку” прыцягнута больш за 650 чалавек

7 снежня, Позірк. За перыяд з 2020 года за “прапаганду або публічнае дэманстраванне выраб, распаўсюджванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі” судамі Беларусі прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці 650 чалавек, да крымінальнай адказнасці — шэсць чалавек і тры чалавекі асуджаныя “за рэабілітацыю нацызму”, заявіў старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала на канферэнцыі, прымеркаванай да 75-годдзя з дня прыняцця Канвенцыі ААН аб папярэджанні генацыду і пакаранні за яго 7 снежня ў Мінску.
Анлайн-трансляцыю мерапрыемства праводзіць Нацыянальны прэс-цэнтр.
Сукала адзначыў, што “пры разглядзе судамі спраў, звязаных з падзеямі 2020 года, устаноўлены шматлікія выпадкі праяўлення экстрэмізму, масавых беспарадкаў і пратэстнай актыўнасці менавіта пад нацысцкай сімволікай і ідэалогіяй”.
У гэтых умовах, паводле яго слоў, “расследаванне Генеральнай пракуратуры крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд уяўляе ўсё большую актуальнасць, павышанае дзяржаўнае і грамадскае значэнне”.
Старшыня Вярхоўнага суда адзначыў, што “такое расследаванне садзейнічае ўстанаўленню сапраўдных маштабаў і наступстваў генацыду, процідзеянню сучасным выклікам і праявам нацызму, аднаўленню гістарычнай праўды і справядлівасці” і “ўвойдзе ў гісторыю беларускай дзяржавы і нацыянальна прававой сістэмы, як беспрэцэдэнтнае па свайму зместу, па сваёй складанасці і значнасці для беларускай і сусветнай супольнасці”.
Сукала таксама паведаміў, што праца па расследаванні “носіць комплексны міжведамасны характар і ўключае інфармацыйныя, адукацыйныя, асветніцкія і іншыя мерапрыемствы”.
У 2021 годзе быў прыняты закон “Аб генацыдзе беларускага народа”. Пры гэтым пад беларускім народам “для мэт гэтага закона разумеюцца савецкія грамадзяне, якія пражывалі на тэрыторыі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны і (або) пасляваенны перыяд” (да 31 снежня 1951 года).
Аб тым, што Генпракуратура ўзбудзіла крымінальную справу па факце генацыду, генпракурор Андрэй Швед упершыню заявіў 9 красавіка 2021 года.
За “адмаўленне генацыду беларускага народа” арт. 1302 Крымінальнага кодэкса прадугледжвае адказнасць у выглядзе 5 гадоў зняволення, за паўторнае парушэнне закона — ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі.

- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВільнюскі саміт асудзіў Беларусь за дапамогу РФ нароўні з КНДР і ІранамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТравень стаў рэкордным месяцам ад пачатку года паводле колькасці спробаў нелегалаў трапіць з Беларусі ў ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПерапад тэмператур у меншай ступені паўплываў на расліны ва ўгноеных глебах — Інстытут меліярацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ свеце адбылося 3–5 цыклаў рэканструкцыі меліярацыйных сістэм, у Беларусі спрабуюць правесці першы — МінсельгасхарчМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВячорка: Наўроцкі цудоўна ведае беларускую сітуацыю і разумее важнасць Беларусі для ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКарбалевіч: У пытанні Беларусі сярод польскіх палітыкаў існуе кансэнсус (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАбранне новага прэзідэнта Польшчы не прывядзе да неадкладных наступстваў для Беларусі, лічыць ШрайбманМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+