У Беларусі пры дапамозе “Газпрома” будзе пабудаваны завод па вытворчасці звадкаванага газу

15 снежня, Позірк. У супрацоўніцтве з расійскім “Газпрамам” плануецца ўзвесці ў Беларусі завод па вытворчасці звадкаванага прыроднага газу, заявіў міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч, выступаючы 15 снежня на міжнародным форуме “Газ Расіі”.
Паводле яго слоў, якія прыводзіць прэс-служба ведамства, дамоўленасці аб гэтым былі дасягнуты на палях XII Пецярбургскага міжнароднага газавага форуму (31 кастрычніка — 3 лістапада 2023 года).
Кіраўнік Мінэнерга дадаў, што беларускі бок знаходзіцца ў цесным узаемадзеянні з расійскай кампаніяй.
У ведамстве адзначылі, што ў Беларусі спажыўцамі прыроднага газу з’яўляюцца больш за 7 тыс. камунальных і больш за 2,5 тыс. прамысловых прадпрыемстваў, а таксама каля 3,6 млн побытавых абанентаў. Узровень газіфікацыі спажыўцоў краіны складае 83%.
Каранкевіч лічыць, што арганізацыі газавай галіны Беларусі “маюць высокія кампетэнцыі ў праектаванні, будаўніцтве, а таксама вытворчасці і мантажы газавага абсталявання і сістэм”.
На яго думку, яны могуць быць запатрабаваны пры газіфікацыі як у Расіі, так і ў іншых краінах.
Міністр таксама адзначыў, што цэнавыя ўмовы на прыродны газ для Беларусі ўстаноўлены да 2025 года: “З расійскімі калегамі будзе прадоўжана работа па вызначэнні ўзгодненых падыходаў фарміравання рынку, накіраваных на выраўноўванне ўмоў гаспадарання суб’ектаў нашых краін і, як следства, павышэнне канкурэнтаздольнасці эканомік і рост дабрабыту грамадзян”.
- ГрамадстваВышыня снегу ў асобных раёнах дасягнула 40–42 см, на поўначы Віцебскай вобласці снежнае покрыва паменшыласяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Навіны Германіі
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства



