Наступны сумесны артыкул Ціханоўская напіша з буйным нямецкім палітыкам
17 снежня, Позірк. Наступны сумесны артыкул Святлана Ціханоўская напіша з буйным нямецкім палітыкам, паведаміў “Позірку” галоўны дарадца беларускага дэмакратычнага лідара Франак Вячорка.
Паводле яго слоў, папярэдняя згода суаўтара ўжо атрымана, матэрыял выйдзе ў надыходзячым годзе.
Гэта будзе трэці прадукт сумеснай творчасці Ціханоўскай з еўрапейскімі палітыкамі.
Першы з’явіўся 12 лістапада, калі літоўскі партал Delfi.lt апублікаваў артыкул дэмлідара і прэм’ер-міністра Літвы Інгрыды Шыманіце “Разам супраць аўтакратаў: як беларусы і літоўцы рука аб руку змагаюцца за свабоду і дэмакратыю”.
10 снежня выйшла публікацыя “Кідаючы выклік дыктатуры”, падрыхтаваная Ціханоўскай з прэзідэнтам Еўрапейскага парламента Рабертай Метсола і прымеркаваная да Дня правоў чалавека.
Паводле слоў Вячоркі, офісы Ціханоўскай і Метсола прапанавалі артыкул вядучым еўрапейскім СМІ. Згодна са звесткамі офіса прэзідэнта Еўрапарламента, яе размясцілі больш за 30 выданняў.
“Мы вельмі ўдзячныя ім. Гэта азначае, што тэма Беларусі застаецца на парадку дня. І гэта азначае, што за мяжой не хапае інфармацыі пра Беларусь, на яе ёсць попыт. Фармат такіх сумесных артыкулаў з замежнымі лідарамі вельмі запатрабаваны, трэба працягнуць гэтую практыку”, — сказаў Вячорка.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаЦіханоўская заявіла еўракамісару па пытаннях абароны аб узмацненні ваеннай прысутнасці Расіі ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаЦіханоўская — спецпрадстаўніку ЕС: Беларускі рэжым ведае ўмовы зняцця санкцый (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь завяршыла 2025 год на апошнім месцы ў ЕАЭС паводле дынамікі прамвытворчасці, у 2024-м была на трэцімМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаЦіханоўская і генсакратар ПА НАТО дамовіліся правесці сумесныя мерапрыемствы па Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства



