Фінальныя выпрабаванні другога блока БелАЭС прайшлі паспяхова — кіраўнік “Расатама”
16 кастрычніка, Позірк. Фінальныя 15-дзённыя выпрабаванні другога энергаблока Беларускай АЭС прайшлі паспяхова, вынікае з заявы генеральнага дырэктара расійскай дзяржкарпарацыі “Расатам” Аляксея Ліхачова.
16 кастрычніка ў Мінску кіраўнік “Расатама” сустрэўся з прэм’ер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанкам.
“У вельмі шчыльным узаемадзеянні з Мінэнерга пад кантролем МНС, Дзяржатамнагляду праведзены ўвесь неабходны комплекс выпрабаванняў, уключаючы апрабаванне комплекснае, — заявіў Ліхачоў (на падставе відэафрагмента з тэлеграм-канала ўрада). — Мы падыходзілі роўна з такімі ж жорсткімі патрабаваннямі па бяспецы, як падыходзім да працы сваіх станцый. Мы атрымалі пачуццё задавальнення, што самы хвалюючы этап <…> прайшоў у нашым разуменні паспяхова. Але галоўны экзаменатар — замоўца, таму чакаем вашае рашэнне”.
Паводле яго слоў, “Расатам” не спыняе супрацоўніцтва з Беларуссю. Ён запэўніў, што дзяржкарпарацыя будзе ставіцца да БелАЭС “як да сваёй у частцы эксплуатацыі, забеспячэння палівам”. Акрамя таго, беларускаму боку будуць прапаноўвацца “новыя тэхналагічныя рашэнні, звязаныя з паліўным цыклам, адпрацаваным ядзерным палівам”.
Беларуская АЭС узводзіцца паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць) пераважна за кошт крэдыту Расіі паводле расійскага праекта ВВЭР-1200. Генеральным праекціроўшчыкам і генпадрадчыкам выступае інжынірынгавая кампанія “АСЭ”, якая з’яўляецца галаўной арганізацыяй інжынірынгавага дывізіёна “Расатама”.
Першы блок сілкуе энергасістэму з 3 лістапада 2020 года (прамыслова эксплуатуецца з чэрвеня 2021-га). 6 кастрычніка 2023-га на аб’екце пачаўся чарговы планава-папераджальны рамонт. На перыяд яго правядзення блок адлучаны ад сеткі.
Другі энергаблок працуе ў рэжыме доследна-прамысловай эксплуатацыі, вырабляе электраэнергію з 13 траўня гэтага года.
Цяпер, пасля завяршэння 15-дзённых выпрабаванняў, якія праходзілі з 29 верасня, спецкамісія павінна зацвердзіць акт аб прыёме аб’екта ў эксплуатацыю. На гэтым збудаванне АЭС будзе лічыцца завершаным.
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала Савет Еўропы прыняць дэкларацыю ў падтрымку незалежнасці і суверэнітэту Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Пуцін паводзіць сябе, як п’яны сусед, калі не дабіваецца свайгоМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць прынятых на дадатковыя працоўныя месцы за пяць гадоў скарацілася на 7,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені па росту сельгаспрадукцыі Беларусь заняла ў ЕАЭС другое месца пасля першага годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ ЕАЭС запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах у нацвалюце больш за ўсё вырасла ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваПяць дзён запар у Беларусі фіксуюцца гістарычныя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка