Улады Беларусі ўсё яшчэ не выбралі пляцоўку для пахавання радыеактыўных адкідаў

20 снежня, Позірк. Пляцоўка для збудавання рэспубліканскага пункта пахавання радыеактыўных адкідаў усё яшчэ не выбрана, вынікае з заявы міністра энергетыкі Віктара Каранкевіча на прэс-канферэнцыі 20 снежня ў Мінску.
“Праца працягваецца. Канчатковае рашэнне пакуль не прынятае”, — цытуе чыноўніка прэс-служба ведамства.
У той жа час ён пацвердзіў раней прынятыя тэрміны будаўніцтва — першую чаргу аб’екта плануецца ўвесці ў эксплуатацыю да 2030 года.
Створаная ў лютым 2023 года Беларуская арганізацыя па абыходжанні з радыеактыўнымі адкідамі будзе адказваць за матэрыялы, якія ўтвараюцца не толькі на АЭС, але і “ў медыцыне, прамысловасці, навуцы, сельскай гаспадарцы, іншых галінах, дзе выкарыстоўваюцца крыніцы іянізавальнага выпраменьвання”.
Разам з тым, паводле слоў чыноўніка, менавіта БелАЭС будзе напрацоўваць большую частку “эксплуатацыйных радыеактыўных адкідаў” — штогод каля 180 кубічных метраў, або 95% агульнай колькасці.
Адпрацаванае паліва БелАЭС будзе перапрацоўвацца ў Расіі. Пасля перапрацоўкі ў Беларусь будуць вяртацца ўключаныя ў шклопадобную матрыцу адкіды, якія ўтрымліваюць радыенукліды цэзіева-стронцыевай фракцыі (акрамя даўгавечных радыенуклідаў).
Збудаванне БелАЭС ля Астраўца (Гродзенская вобласць) завяршылася ўвосень 2023 года. Станцыя пабудаваная паводле расійскага праекта, генеральным падрадчыкам выступіла дзяржаўная карпарацыя “Расатам”.
Першы энергаблок АЭС сілкуе энергасістэму Беларусі з 3 лістапада 2020 года, другі — з 13 траўня гэтага года. У прамысловую эксплуатацыю яны ўведзеныя ў чэрвені 2021-га і лістападзе 2023-га адпаведна.

- Палітыка
- ЭканомікаУ трэцім квартале самыя дарагія ў ЕАЭС кароткатэрміновыя валютныя крэдыты былі ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаБеларускае пытанне застанецца актуальным і пасля заканчэння вайны ва Украіне — кіраўнік МЗС НарвегііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСуседнія краіны ЕС два дні запар не фіксуюць спробаў нелегальнай міграцыі з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка


