Амбасадар Беларусі Белы абмеркаваў у знешнепалітычным ведамстве ПАР графік кантактаў “на вышэйшым і высокім узроўні”

22 снежня, Позірк. Амбасадар Беларусі Ігар Белы 21 снежня ўручыў копіі даверчых грамат дырэктару ўпраўлення дыпламатычных імунітэтаў і прывілеяў Міністэрства міжнародных адносін і супрацоўніцтва (ММАіС) Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Лін дэ Ёнг, паведамляе прэс-служба беларускага МЗС.
Сцвярджаецца, што на сустрэчы яны “пацвердзілі ўзаемную цікавасць і намер садзейнічаць развіццю двухбаковага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ПАР”.
Бакі таксама абмеркавалі графік “будучых кантактаў на вышэйшым і высокім узроўні”.
На мінулым тыдні Беларусь для ўдзелу ў палітычных кансультацыях наведваў намеснік кіраўніка ММАіС ПАР Элвін Ботэс.
Прыезд прадстаўніка ПАР стаў чарговым крокам на шляху актывізацыі стасункаў Беларусі з краінамі Афрыкі. У першай дэкадзе снежня Аляксандр Лукашэнка пабываў у Экватарыяльнай Гвінеі і Кеніі.
Сёлета ў красавіку Лукашэнка накіраваў прэзідэнту ПАР Сірылу Рамафосу запрашэнне наведаць Беларусь.
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала Аўстралію ўзмацніць падтрымку беларускага народа (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаПрэм'ер Аўстраліі на сустрэчы з Ціханоўскай выказаў "поўную падтрымку" беларускаму народуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць фізічных асоб па спажывецкіх крэдытах за год вырасла амаль на 27% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць па крэдытах арганізацый горназдабыўной прамысловасці вырасла за год у 6,4 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка



