“Кошт урада”: Негатыўныя эфекты накшталт росту пазыковай нагрузкі і інфляцыі ужо пачынаюць адчувацца

22 снежня, Позірк. Сферу гандлю падтрымліваюць рост даходаў насельніцтва і падвышаная крэдытная актыўнасць бізнесу, гаворыцца ў новым аналітычным матэрыяле праекта “Кошт урада”.
“Стаўка на ўнутраны попыт, якую <…> зрабіў урад на гэты год, сябе відавочна апраўдала. Але негатыўныя эфекты, накшталт росту пазыковай нагрузкі і інфляцыі, ужо пачынаюць адчувацца. Увесь іх цяжар ляжа на будучы год, а сёлета кіраўніцтва краіны зможа дабіцца прыгожых паказчыкаў”, — адзначана ў аналізе.
Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, тавараабарот грамадскага харчавання за студзень — лістапад 2023 года склаў 4,6 млрд рублёў (+10,3% да аналагічнага перыяду 2022-га), рознічны тавараабарот — 68,7 млрд рублёў (+8,2%), рознічны тавараабарот арганізацый гандлю — 64,8 млрд рублёў (+8,7%), аптовы тавараабарот – 147,2 млрд рублёў (+13,5%).
Эксперты праекта “Кошт урада” мяркуюць, што сфера гандлю цяпер, “верагодна, <…> на сваім піку”. “Бюджэтнае падсілкоўванне і пакупальніцкая актыўнасць будуць зніжацца ўслед за ростам цэн… Але чыноўнікі поўныя аптымізму і прагназуюць рост эканомікі, экспарту і даходаў насельніцтва. Зрэшты, шмат што будзе залежаць ад магчымасцяў стрымліваць рост цэн, а ён пакуль толькі нарастае”, — гаворыцца ў аналітычным матэрыяле.
З 714 арганізацый гандлю, якія ўлічваюцца Нацыянальным статыстычным камітэтам, стратныя 137 (19,2%), паведаміў першы намеснік прэм’ер-міністра Мікалай Снапкоў 21 снежня ў Мінску на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі па цэнах, заўважыўшы пры гэтым, што “асноўная маса прадпрыемстваў гандлю дэманструе фінансавую ўстойлівасць”.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках верасня прамвытворчасць скарацілася на 0,8% — год таму быў рост на 6,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаШосты месяц запар у Беларусі фіксуецца запаволенне росту рознічнага тавараабароту (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа дзевяць месяцаў 2025 года грузаперавозкі знізіліся амаль на 3,4%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 16 кастрычніка — 30 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 15 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка