Аб’яднаны пераходны кабінет: 2024 год — Год беларускай нацыянальнай традыцыі
![](https://pozirk.online/wp-content/uploads/2023/12/alina_koushyk_screenshot_tradicii_744_20231223.jpg)
23 снежня, Позірк. Аб’яднаны пераходны кабінет (АПК) абвясціў 2024 год Годам беларускай нацыянальнай традыцыі.
Прадстаўніца АПК па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык 23 снежня ў відэазвароце з гэтай нагоды заклікала кожнага суайчынніка нанова паглядзець на культурную спадчыну, стаць у новым годзе “захавальнікам сваіх унікальных каранёў” і “супольнай беларускай традыцыі”.
“Беларусам ёсць чым ганарыцца: крыж Еўфрасінні, Біблія Скарыны, пейзажы Орды, п’есы Дуніна-Марцінкевіча, опера Манюшкі і вершы Геніюш, — адзначыла яна. — Беларуская культура з’яўляецца адной са старажытных і развітых еўрапейскіх культур. Наша летапісная гісторыя сягае больш як 12 стагоддзяў”.
Коўшык нагадала, што “многія арыгінальныя заняткі і звычаі” беларускай зямлі ёсць “сусветна прызнанымі аб’ектамі нематэрыяльнай культурнай спадчыны пад аховай ЮНЕСКО”. Асобна яна звярнула ўвагу на “традыцыйны беларускі арнамент і нацыянальныя вышыванкі”. Паводле яе слоў, гэта “не проста гістарычны ўспамін”, а тое, што “аздабляе, упрыгожвае ды адрознівае” беларусаў і сёння.
“Наша культурная традыцыя — гэта адбітак надзвычай цікавай і багатай гісторыі, — канстатавала прадстаўніца АПК. — Гэта народная сялянская традыцыя, але таксама шляхецкая і высокая арыстакратычная культура. Гэта цэрквы і касцёлы, сінагогі і мячэты. Гэта беларуская мова, на якой можна пісаць кірыліцай, лацінкай і нават арабіцай. Гэта пісьменнікі і паэты, якія стваралі свае творы на беларускай і рускай, польскай і ўкраінскай, літоўскай і ідыш. Наша нацыянальная традыцыя, як багата аздоблены слуцкі пас, у арнаментах якога зашыфраваная наша ўнікальная культурная гісторыя”.
“Сёння, калі беларусаў пазбаўляюць многіх прыкмет нацыянальнага, — вынішчаюць традыцыйную лацінку, падмяняюць нашыя традыцыі чужароднымі звычаямі, адпаведнымі “русскому миру” (“рускаму свету”), кожнаму з нас варта для сябе нагадаць, чым з’яўляецца наш сапраўдны беларускі скарб. Што для кожнага з нас з’яўляецца нацыянальнай традыцыяй? Што злучае нас, беларусаў, найбольш?”
Коўшык заклікала ў новым годзе “перадаць традыцыі дзецям і блізкім”, “захаваць багаты досвед”, які робіць беларусаў асаблівымі. “Гэта магчымасць усталяваць сувязі з продкамі, пераасэнсаваць каштоўнасці і стварыць мост паміж пакаленнямі. Гэта і ёсць наймацнейшы падмурак нашай нацыі, бо нам, беларусам, багата чым ганарыцца”, — падсумавала палітык.
Прэс-служба АПК паведаміла, што кабінет даручыў Коўшык сумесна з дэмакратычнымі сіламі, грамадскімі арганізацыямі, культурнымі ініцыятывамі і ўстановамі “распрацаваць план мерапрыемстваў па падтрымцы беларускай нацыянальнай традыцыі, яе вывучэнні і папулярызацыі”.
- Палітыка
- ЭканомікаНасуперак заяве Галоўчанкі, у 2024 годзе Беларусь набыла тавараў і паслуг на 1,3 млрд долараў больш, чым рэалізавалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаРыжанкоў прыбыў у Бейрут праз два дні пасля фармавання новага ўрада ЛіванаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаЗапазычанасць сельгаспрадпрыемстваў перад МТЗ перавысіла 36 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЖурналістку Андрэеву збілі ў калоніі ў 2022 годзе — Шарэнда-ПанасюкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаДэпутаты ПП НС збіраюцца на сесію ПА АБСЕ пасля адмовы дапусціці на папярэднююМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 10 лютага — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаКарпенка: Санкцыі не паўплываюць на маю прафесійную дзейнасць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка