Сейм Літвы ўхваліў папраўкі, якія дазволяць выдаваць беларусам гуманітарны ВНЖ на тры гады

26 снежня, Позірк. Сейм Літвы ўхваліў папраўкі да закона аб прававым статусе замежнікаў, якія сярод іншага дазволяць выдаваць беларусам, што прыбылі краіну пры пасярэдніцтве МЗС, від на жыхарства з гуманітарных меркаванняў не на адзін, а на тры гады, паведамляе LRT.
“Гэтая папраўка надзвычай важная для беларускай апазіцыі, для больш як 750 беларускіх грамадзян, якія ўцяклі ў Літву ад рэпрэсіўнага рэжыму Лукашэнкі і чые дазволы на часовае пражыванне даводзіцца падаўжаць кожны год на гэтай падставе, а сітуацыя ў Беларусі не мяняецца і, на жаль, не зменіцца яшчэ доўгі час”, — заявіў старшыня камітэта па замежных справах, кіраўнік групы “За дэмакратычную Беларусь” у літоўскім сейме Жыгімантас Павілёніс.
Закон накіраваны на подпіс прэзідэнту Гітанасу Наўседу.
Прапанову павялічыць тэрмін дзеяння гуманітарнага ВНЖ да трох гадоў унесла міністр унутраных спраў Літвы Агне Білатайце. Яна аргументавала гэта тым, што адпаведны выдаецца ў асноўным грамадзянам Беларусі, якія ратуюцца ад рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Сітуацыя ў краіне “працяглы час не мяняецца”, беларусы “не могуць вярнуцца на радзіму пасля заканчэння года і вымушаны падаваць новую заяўку” на ВНЖ. На думку міністра, павелічэнне тэрміну дзеяння гэтага дакумента дазволіла б пазбегнуць нязручнасцей, выкліканых неабходнасцю часта яго мяняць, а Дэпартамент міграцыі пры МУС зэканоміў бы адміністрацыйны рэсурс на апрацоўку заяў.
Камітэт сейма па нацыянальнай бяспецы і абароне, які ўзначальвае дэпутат Лаўрынас Кашчунас, выступіў супраць гэтай прапановы, камітэт па замежных справах гэтыя папраўкі падтрымаў.
4 снежня Кашчунас, яго калега Аўдронюс Ажубаліс, а таксама намеснік старшыні парламента Паўлюс Саўдаргас зарэгістравалі законапраект, які прадугледжвае абмежаванне выдачы беларусам часовага віду на жыхарства.

- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- ЭканомікаУ верасні Беларусь была на апошнім месцы ў ЕАЭС па зніжэнні цэн на сельгаспрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаКожная чацвёртая з 200 тыс. адзінак тэхнікі ў машынна-трактарным парку АПК мае патрэбу ў рамонце — даныя МінсельгасхарчаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць здзейсненых падлеткамі "экстрэмісцкіх" злачынстваў ад пачатку года знізілася на 21% — МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаДоля продажаў айчынных тавараў нязначна павялічылася, але ўсё яшчэ не дацягвае да планаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
