Мінск 02:20

У снежні міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі скараціліся на 1,6%

Фота: pixabay.com

5 студзеня, Позірк. Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 студзеня 2024 года склалі 8 млрд 127,4 млн долараў, скараціўшыся за месяц на 128,2 млн долараў (1,6%), вынікае з даных Нацыянальнага банка.

Скарачэнне золатавалютных рэзерваў (ЗВР) у снежні 2023 года адбылося за кошт змяншэння рэзервовых актываў у замежнай валюце. Яны знізіліся на 199 млн долараў да 3,356 млрд. Пры гэтым кошт манетарнага золата вырас на 57,7 млн долараў да 3,58 млрд, кошт рэзерваў па спецыяльных правах запазычання (СДР) — на 13,3 млн долараў да 1,387 млрд. Рэзервовая пазіцыя ў МВФ (0,03 млн долараў) і іншыя актывы (0,3 млн долараў) за месяц не змяніліся.

У параўнанні з 1 студзеня 2023 года ЗВР выраслі на 197,9 млн долараў. За год у структуры ЗВР кошт манетарнага золата павялічыўся на 440,8 млн. долараў, СДР — на 14,7 млн долараў, рэзервовыя актывы ў замежнай валюце скараціліся на 257,3 млн. долараў, іншыя актывы — на 0,2 млн.

На 1 студзеня 2023 года ЗВР складалі 7 млрд 929,5 млн. долараў, 1 лютага — 8 млрд 142,8 млн, 1 сакавіка — 7 млрд 769,5 млн, 1 красавіка — 8 млрд 98,6 млн, 1 траўня — 7 млрд 968,2 млн, 1 чэрвеня — 7 млрд 872,1 млн, 1 ліпеня — 7 млрд 791,5 млн, 1 жніўня — 7 млрд 973,5 млн, 1 верасня — 7 млрд 991,2 млн, 1 кастрычніка — 7 млрд 925 млн, 1 лістапада — 8 млрд 147,1 млн, 1 снежня — 8 млрд 255,6 млн.

Такім чынам выкананы мэтавы паказчык, замацаваны ва ўказе № 412 ад 28 лістапада 2022 года “Аб зацвярджэнні Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2023 год”, у адпаведнасці з якім на канец 2023 года міжнародныя рэзервовыя актывы павінны былі скласці не менш як 6 млрд долараў. Такі ж паказчык зацверджаны на 2024 год.

Падзяліцца: