Першае ў новым годзе папаўненне спісу “экстрэмістаў” павялічыла яго на дзевяць чалавек
5 студзеня, Позірк. Міністэрства ўнутраных спраў 5 студзеня ўнесла яшчэ дзевяць чалавек у пералік асоб, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, зараз у ім 3.664 пазіцыі, сведчыць абноўлены дакумент на сайце МУС.
Пры гэтым пералік павялічыўся на 10 пазіцыяў. Гэта адбылося ў сувязі з тым, што мінчанін Ягор Міхайлаў, прыгавораны 26 ліпеня 2021 года да 10 гадоў узмоцненага рэжыму паводле арт. 289 Крымінальнага кодэкса (акт тэрарызму) па справе аб падпале танка Т-72 у ваенным эшалоне на чыгуначнай станцыі ў Сцяпянцы (Мінск), быў уключаны ў спіс паўторна ў сувязі з новым судом, які адбыўся 5 кастрычніка 2023 года, паводле арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Па выніках суда ён атрымаў дадатковыя шэсць месяцаў зняволення.
Спіс папоўніў таксама Георгій Чаравака, затрыманы 9 жніўня 2023 года пасля вяртання з месячнай паездкі ў ЗША і абвінавачаны паводле арт. 3613 КК (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу). 4 снежня 2023 года ягоную справу пачаў разглядаць Мінскі гарадскі суд. Вынік праваабаронцам невядомы, аднак у спісе МУС адзначаецца наяўнасць суда, які ўступіў у сілу.
Таксама ў пералік уключылі Аляксея Арлова, асуджанага на тры гады пазбаўлення волі калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму паводле арт. 3612 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) за данаты ў адрас арганізацыі, прызнанай экстрэмісцкім фармаваннем. 19 снежня 2023 года Вярхоўны суд пакінуў без зменаў вынесены судом ніжэйшай інстанцыі прысуд.
Уключаны ў спіс Віталь Цыдзік асуджаны 25 кастрычніка 2023 года Гродзенскім абласным судом паводле арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх), 368 (абраза прэзідэнта) і 130 КК (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варожасці). Тэрмін пакарання праваабаронцам невядомы. 19 снежня 2023 года павінен быў адбыцца разгляд ягонай апеляцыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе.
Згаданыя асобы прызнаныя праваабаронцамі палітвязнямі.
Акрамя іх спіс папоўнілі адбываючыя пакаранне Аляксандр Говін (арт. 368 КК (абраза прэзідэнта)), Уладзіслаў Наважанцаў (арт. 130, 368 і 369 (абраза прадстаўніка ўлады) КК) і Аляксандр Вітухноўскі (арт. 130 і 342 КК). З паметкай “судзімасць не пагашана” ў спіс унесены Віталь Кавальчук, Павел Беланіцкі і Кацярына Жукоўская (усе асуджаныя паводле арт. 342 КК).
Згодна з заканадаўствам, фінансавыя аперацыі асоб, уключаных у “спіс экстрэмістаў”, кантралююцца “з мэтай прадухілення легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання экстрэмісцкай дзейнасці”.
Цягам пяці гадоў пасля выканання судовых рашэнняў людзі з гэтага пераліку не могуць займацца педагагічнай і выдавецкай дзейнасцю, быць на дзяржслужбе, карыстацца зброяй.
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з прэм’ер-міністрам Нідэрландаў непрызнанне выбараў у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаНа канец кастрычніка 2024 года было дабудавана 40% малочна-таварных комплексаў ад плана — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаПеравозчык угнаенняў "Беларуськалію" мае намер спагнаць з Літвы праз арбітраж 15 млрд еўра — СМІМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаСпажывецкія цэны ў снежні 2024 года выраслі на 0,6%, за ўвесь год — на 5,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню больш як за месяц Латвія зафіксавала спробы нелегалаў перасекчы мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 13 студзеня — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЧатыры дні запар агульная колькасць загінулых на пажарах ніжэй, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка