ВС пакінуў у сіле смяротны вырак жыхару Слуцка Таратуту, які забіў трохгадовага сына

9 студзеня, Позірк. Калегія па крымінальных справах Вярхоўнага Суда 9 студзеня пакінула ў сіле смяротны вырак жыхару Слуцка (Мінская вобласць) Аляксандру Таратуту, які забіў трохгадовага сына, і маці дзіцяці Анастасіі Таратуце (асуджаная на максімальны тэрмін пазбаўлення волі — 25 гадоў ва ўмовах строгага рэжыму), паведамляе Генеральная пракуратура.
Наглядны орган адзначыў, што прыгавор набыў моц.
19 кастрычніка 2023 года Мінскі абласны суд прызнаў 37-гадовую Анастасію Таратуту і 48-гадовага Аляксандра Таратуту вінаватымі паводле ч. 2 арт. 154 (наўмыснае прычыненне працяглага болю, пакут спосабамі, якія выклікаюць асаблівыя фізічныя і псіхічныя пакуты, сістэматычнае нанясенне пабояў (катаванне), здзейсненае ў дачыненні да заведама непаўналетняга, асобы, якая знаходзіцца ў бездапаможным стане і ў залежным становішчы) і пунктаў 2, 6, 15 ч. 2 арт. 139 (наўмыснае супрацьпраўнае пазбаўленне жыцця іншага чалавека (забойства), заведама малалетняга, асобы, якая знаходзіцца ў бездапаможным стане, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю, групай асоб) Крымінальнага кодэкса.
Паводле даных следства, летась у студзені бацькі не менш за 14 разоў ударылі дзіця. Калі хлопчык быў ужо мёртвы, яны выклікалі хуткую дапамогу. Сцвярджалася, што мужчына і жанчына збівалі дзіця за дрэнныя паводзіны, ён быў знясілены: на момант смерці важыў 7 кг.
Генеральны дакладчык Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы па пытанні скасавання смяротнага пакарання Аляксандр Нікалоскі (Паўночная Македонія) заклікаў беларускія ўлады не прыводзіць у выкананне вырак Таратуту.
Ён “самым рашучым чынам” асудзіў вынесены мужчыну прыгавор, але адначасова выказаў “глыбокія спачуванні” усім пацярпелым ад гэтага “жахлівага злачынства”.
Гендакладчык ПАСЕ нагадаў, што Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе выносяць і прыводзяць у выкананне смяротныя прыгаворы насуперак сусветнай тэндэнцыі іх скасавання. Ён падкрэсліў, што смяротнае пакаранне незваротнае, наносіць удар па самой сутнасці чалавечай годнасці і яму не мусіць быць месца ні ў адным сучасным грамадстве.
З аналагічным пасылам выступіў прэс-сакратар Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Петэр Стана.
- Эканоміка
- ГрамадстваЗ пачатку траўня на беларускіх метэастанцыях зарэгістравана больш за 50 рэкордаў холадуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года краіны ЕС спынілі больш за 10 тыс. спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка