Праз кішэчную інфекцыю шпіталізаваныя вучні мінскай школы (дапаўненне)

10 студзеня, Позірк. Навучэнцы мінскай сярэдняя школы №165 шпіталізаваныя ў сувязі з кішэчнай інфекцыяй, паведаміла 10 студзеня Міністэрства аховы здароўя.
Колькасць хворых і іх стан ведамства не назвала, не прыводзяцца і падрабязнасці заражэння.
У сувязі з тым, што здарылася, адзначае Мініздароўя, у школе арганізавана “правядзенне санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў і эпідэміялагічнага расследавання”. Акрамя гэтага, “праводзіцца ацэнка арганізацыі харчавання, у тым ліку ўмоў падрыхтоўкі і рэалізацыі страў, адабраныя для лабараторных даследаванняў пробы гатовых страў і вады, абследаваны персанал харчаблока на кішачную групу інфекцый”.
У 2023 годзе ўдасканаленнем сістэмы школьнага харчавання займаліся чыноўнікі вышэйшага рангу, уключаючы прэм’ер-міністра Рамана Галоўчанку і старшыню Савета Рэспублікі Наталлю Качанаву.
21 верасня на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі Камітэт дзяржкантролю (КДК) сумесна з Генпракуратурай прапанавалі стварыць міжведамасную камісію для кантролю гатоўнасці сярэднеадукацыйных школ да 1 верасня, якая сярод іншага ацэньвала б якасць харчавання школьнікаў.
Кіраўнік КДК Васіль Герасімаў звярнуў увагу Лукашэнкі на “факты недаўкладання прадуктаў, парушэння тэхналогій, негатоўнасці харчблокаў”.
Дапаўненне
Дырэктар мінскай СШ №165 Наталля Зялкоўская паведаміла агенцтву “Мінск-Навіны”, што інфармацыя аб дрэнным самаадчуванні вучняў з’явілася ў бацькоўскіх чатах 9 студзеня.
“Рабяты скардзіліся на галаўны боль і ваніты. Пасля 20:00 некаторыя бацькі напісалі пра тое, што выклікалі дзецям хуткую дапамогу ў сувязі з пагаршэннем іх стану”, — сказала Зялкоўская.
Паводле яе слоў, такія ж сімптомы выявіліся і ў “некаторых навучэнцаў другой змены”.
Колькасць хворых яна не назвала.
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года Польшча прадухіліла больш за 20 тыс. спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБеларусь на другім месцы ў ЕАЭС у падаражэнні прампрадукцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаСпажывецкія цэны ў ліпені 2025 года выраслі на 0,2%, за год — на 7,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства