СБУ заявіла пра затрыманне беларускага вагнераўца-дыверсанта

15 студзеня, Позірк. Служба бяспекі Украіны (СБУ) 15 студзеня заявіла, што ў выніку “шматэтапнай спецаперацыі” затрыманы член групоўкі “Вагнер”, якога расійская вайсковая разведка (ГРУ) “закінула” ва Украіну для правядзення дыверсій.
Украінская спецслужба паведамляе, што грамадзяніна Беларусі затрымалі пры спробе замацаваць GPS-трэкеры на апорах ліній электраперадачы, якія сілкуюць Кіеўскую агламерацыю. Адзначаецца, што па сігналах гэтых прыладаў РФ мела намер скарэктаваць удар па ўкраінскіх энергетычных аб’ектах.
Паводле звестак СБУ, у 2014–2017 гадах затрыманы “знаходзіўся ў складзе тэрарыстычных груповак — так званых “ЛНР” і “ДНР” і ўдзельнічаў у баявых дзеяннях на ўсходзе Украіны”. На пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ у лютым 2022 года ўступіў у шэрагі прыватнай ваеннай кампаніі “Вагнер”, у шэрагах якой штурмаваў Бахмут і бліжэйшыя пасёлкі.
Пасля мужчына вярнуўся ў Беларусь, дзе, як сцвярджаецца, “атрымаў заданне ад свайго куратара з ГРУ па падрыхтоўцы дыверсій на прыгранічнай тэрыторыі Украіны”. Яму было даручана прабрацца на тэрыторыю Ровенскай вобласці для карэктавання паветраных атак РФ па энергетычнай інфраструктуры.
Паведамляецца, што пра гэтыя “планы агрэсара СБУ даведалася яшчэ падчас знаходжання варожага дыверсанта на тэрыторыі Беларусі”, пасля чаго спецслужба “паэтапна задакументавала яго злачынныя дзеянні ад перасячэння дзяржмяжы да прыбыцця на месца дыверсіі ва Украіне”.
Паводле інфармацыі СБУ, затрыманаму будуць выстаўленыя абвінавачанні паводле арт. 113 (дыверсія) і ч. 1 арт. 2583 (удзел у тэрарыстычнай групе або тэрарыстычнай арганізацыі) Крымінальнага кодэкса Украіны.
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваАд пачатку года 12 чалавек загінула ад удараў токам — ДзяржэнергагазнаглядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія і Літва зафіксавалі рэзкі рост актыўнасці нелегальных мігрантаў ля сваіх межаў з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка



