Мінск 02:17

З пачатку зімы больш за 200 дзяцей атрымалі траўмы пры катанні з горак — Мінздароўя

Фота мае ілюстрацыйны характар
Крыніца: unsplash.com / Kostiantyn Li

15 студзеня, Позірк. З пачатку зімы больш за 200 дзяцей звярнуліся ў медыцынскія ўстановы праз траўмы, атрыманыя ў выніку катання з горак на цюбінгах, лядзянках, санках, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

У сувязі з такой колькасцю пацярпелых спецыялісты ведамства “б’юць трывогу”.

Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр неўралогіі і нейрахірургіі з пачатку зімы прыняў 48 дзяцей з атрыманымі пры катанні траўмамі, РНПЦ траўматалогіі і артапедыі — 17. Усе яны, паводле інфармацыі Мінздароўя, “з цяжкімі траўмамі пасля, здавалася б, вясёлай зімовай забавы”.

“Высокая хуткасць і некіравальнасць цюбінга, немагчымасць своечасова затармазіць пры спуску ў большасці выпадкаў прыводзіць да сур’ёзных траўм, а часам і да гібелі людзей”, — папярэджвае ведамства.

Мінздароўя заклікала бацькоў не пакідаць дзяцей падчас катання без нагляду і нагадала пра правілы бяспекі.

Падзяліцца: