“Кошт урада”: Ручное рэгуляванне цэн мае свае граніцы
18 кастрычніка, Позірк. Нягледзячы на “паспяховую карціну” з цэнамі, у Беларусі маецца шэраг “аб’ектыўных прычын, якія прымушаюць працягваць настойваць на хуткім росце цэн”, гаворыцца ў аглядзе інфляцыі, падрыхтаваным экспертамі праекта “Кошт урада”.
Паводле даных Белстата, спажывецкія цэны ў верасні 2023 года выраслі на 0,7%, за студзень — верасень — на 3,6%, за апошнія 12 месяцаў (верасень да верасня) — на 2%.
“Ужо не толькі незалежныя эксперты і аналітыкі (мы ў тым ліку), але нават чыноўнікі абяцаюць сёння-заўтра рост цэн, — адзначаюць аўтары. — Аднак статыстыка ўпэўнена супраціўляецца гэтым чаканнямі, больш за тое, рухаецца ў супрацьлеглым кірунку. Няўжо беларуская эканоміка знайшла элексір жыцця, пакпіла з замежных зайздроснікаў і адаптаваўшыся да санкцый, выпрацавала да іх імунітэт? Калі сцісла, то не”.
Рост цэн харчовых тавараў у верасні, на думку экспертаў, мог замарудзіцца з рыначных і адміністрацыйных прычын. “Завяршаецца перыяд дажынак, частка гародніны ўсё яшчэ танная. З іншага боку, стрымліванне цэн найбольш актыўна адбываецца менавіта ў харчовым сегменце, бо чыноўнікі бачаць у цэнах на прадукты аснову стабільнасці”, — гаворыцца ў аглядзе.
“Нетыповая цэнавая сітуацыя”, лічыць “Кошт урада”, склалася з нехарчовымі таварамі: “Часткова за гэтым стаіць той факт, што асабліва рэзка падаражэлі нехарчовыя тавары яшчэ ў сярэдзіне 2022-га, і з таго часу цэнах расці вышэй было цяжка”.
У сітуацыі з нехарчовым сегментам, на думку экспертаў, сваю ролю можа адыгрываць таксама “перафарматаванне рынку”, калі “месцы на прылаўках адыходзячых заходніх брэндаў займаюць тавары з трэціх краін”.
“Яны часта не толькі больш нізкія паводле якасці, але і больш танныя. Гэта дазваляе ў сярэднім па рынку паказаць зніжэнне цэн у параўнанні з мінулым годам, калі многія звыклыя тавары яшчэ былі на прылаўках, няхай і па вялікіх цэнах”, — адзначае “Кошт урада”.
Працяг росту цэн на паслугі, канстатуюць спецыялісты, можа казаць пра тое, што дзяржава “паступова адпускае цэны ў гэтым сегменце рынку, дазваляючы пры гэтым спачатку зарабіць дзяржсектару”.
Пра надыходзячы рост цэн могуць сведчыць некалькі фактараў. “Па-першае, гэта рост курсаў валют, — гаворыцца ў аглядзе. — Новыя пастаўкі замежных тавараў павінны будуць стаць больш дарагімі. Прымусіць замежных пастаўшчыкоў адміністрацыйна прадаваць танней у беларускіх чыноўнікаў няма магчымасці”.
Акрамя таго, звяртае ўвагу “Кошт урада”, будзе “вычарпанне эфекту высокай базы параўнання”, калі “леташняе рэзкае падаражанне робіць цяперашні рост у параўнанні да тых паказчыкаў нізкім”.
“Нарэшце, ручное рэгуляванне цэн мае свае граніцы. Любое стрымліванне цэн рана ці позна ўпіраецца ў фінансавыя магчымасці вытворцы або пастаўшчыка”, — падкрэслена ў аналітычным матэрыяле.
- Палітыка, ЭканомікаАмбасадар у Кеніі Взяткін бачыць "пэўны патэнцыял" ва ўдзеле Беларусі ў рэканструкцыі офіса ААН у Афрыцы — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаНа фоне санкцый улады маюць намер "пераарыентаваць бізнес на працу з айчынным сэканд-хэндам" — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка