Літоўскі парламентарый прапануе размясціць бункеры на мяжы з Беларуссю і РФ

24 студзеня, Позірк. Разгледзець магчымасць стварэння бункернай інфраструктуры на мяжы з Беларуссю і Расіяй прапанаваў кіраўнік Камітэта па нацыянальнай бяспецы і абароне (КНБА) Сейма Літвы Лаўрынас Кашчунас у эфіры Žinių radijas.
“Пэўныя рашэнні па мерах контрмабільнасці ўжо прынятыя — <…> набыццё мін, набыццё дыстанцыйных мін, — цытуе парламентарыя партал навін Delfi. — Аднак я думаю, што нам варта ісці далей. Эстонцы кажуць пра прыгранічную бункерызацыю, яны кажуць пра 600 бункераў. Мы можам дадаткова падумаць пра нешта падобнае”.
“Мы можам падумаць пра пэўныя інжынерныя рашэнні пры выкарыстанні нашых лясоў, мы можам падумаць пра больш шырокае прымяненне ўсіх меліярацый у абаронных мэтах. Гэта тое, што неабходна зрабіць”, — лічыць Кашчунас.
Паводле яго слоў, “фартыфікацыйныя палосы нельга ўсталёўваць загадзя”, каб “не даць праціўніку даведацца пра іх месцазнаходжанне”. “Жалезабетонныя блокі, [супрацьтанкавыя] вожыкі, розныя іншыя сродкі спынення цяпер вырабляюцца і будуць складавацца ў пэўных месцах, не заўсёды вядомых публічна, каб у выпадку неабходнасці іх можна было размясціць і прыкрыць агнём, калі выведка паведаміць, што маецца небяспека”, — дадаў кіраўнік КНБА.
Прапанова дэпутата з’явілася на фоне шырокай дыскусіі сярод уладаў Літвы пра патэнцыйны распаўсюд агрэсіі Расіі на краіны НАТО, у тым ліку праз тэрыторыю Беларусі.
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа гады кіравання Лукашэнкі колькасць збожжаўборачных камбайнаў і трактароў у аграсектары зменшылася ўтрая (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- У першую пяцідзёнку сакавіка актыўнасць нелегальных мігрантаў, якія знаходзяцца ў Беларусі, фіксавалася толькі ля мяжы з ЛатвіяйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства



