Літва забараніла сваім вайскоўцам пазаслужбовыя паездкі ў Беларусь, Кітай і РФ

24 студзеня, Позірк. Урад Літвы 24 студзеня забараніў салдатам і афіцэрам пазаслужбовыя паездкі ў Беларусь, Кітай і Расію, паведамляе LRT.
Са спасылкай на Міністэрства нацыянальнай абароны адзначаецца, што рашэнне прынятае “пасля ацэнкі рызык і пагроз для нацыянальнай бяспекі”.
Адпаведная пастанова ўрада сярод іншага адсылае да Стратэгіі нацбяспекі, у якой адзначана, што згаданыя краіны “прадстаўляюць пагрозу бяспецы Літвы і яе грамадзян”, а іх выведвальныя службы і службы бяспекі “ажыццяўляюць шпіянаж” супраць гэтай балтыйскай дзяржавы.
Вышэйзгаданыя краіны, гаворыцца ў пастанове, “збіраюць інфармацыю пра грамадзян Літвы, якія маюць права доступу да сакрэтнай інфармацыі, шукаюць іх уразлівыя месцы і імкнуцца выкарыстоўваць іх у мэтах вярбоўкі на сваёй тэрыторыі або ў трэціх краінах”. “Сярод іншага, выведкі і службы бяспекі Расіі і Беларусі праводзяць допыты і правакацыі ў дачыненні да літоўскіх грамадзян, якія ўехалі на іх тэрыторыю”, — сцвярджаецца ў дакуменце.
Урад Літвы дазволіў вайскоўцам наведваць пералічаныя краіны пры наяўнасці адмысловага дазволу. Ён можа быць выдадзены “ў выпадку цяжкага стану або смерці блізкіх сваякоў і сужэнцаў”, “пры ажыццяўленні бацькоўскіх або апякунскіх правоў і абавязкаў”, а таксама “для вырашэння пытанняў маёмасных правоў, якія немагчыма ўрэгуляваць без паездкі”.
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТбіліскі гарадскі суд скасаваў адмову беларускай журналістцы ў прытулку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЮрыст "Вясны" прапанавала абраць прыярытэтны механізм прыцягнення рэжыму ў Беларусі да адказнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваПадтрымка беларусаў у Літве працуе добра, але ў рэжыме ручнога кіравання — прадстаўніца "народнай амбасады"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваДазвол на жыхарства ў Польшчы мае сама меней 146 тыс. грамадзян Беларусі — юрыстМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы з пачатку 2025 года падаражэлі на 15,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваПерад пахаладаннем на большасці беларускіх метэастанцый перакрытыя рэкорды цяпла, у тым ліку больш чым 80-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка



