Расіі была б выгадная агульная валюта з Беларуссю, заяўляе міністр фінансаў РФ

30 студзеня, Позірк. Для Расіі “будзе выгадна, калі ў Саюзнай дзяржаве з’явіцца агульная валюта”, заявіў 29 студзеня ў відэакаментары life.ru міністр фінансаў РФ Антон Сілуанаў.
Чыноўнік падкрэсліў, што “ў дамове 1999 года такая опцыя маецца”. Разам з тым, паводле яго слоў, да гэтага рашэння “трэба яшчэ дайсці з пункту гледжання інтэграцыі <…> эканомік” Расіі і Беларусі.
“Як мэта яна абазначана, але гэта вышэйшая ступень інтэграцыі”, — падкрэсліў ён.
У чэрвені 2023 года амбасадар Беларусі ў РФ Дзмітрый Круты ў інтэрв’ю расійскаму агенцтву “РИА Новости” заявіў, што ў парадку дня беларуска-расійскіх стасункаў тэмы агульнай валюты няма: “Гэта палітычнае пытанне, якое існавала ў момант падпісання нашай саюзнай дамовы ў 1999 годзе. Але сёння гэтай тэмы няма. І два прэзідэнты адмовіліся ад яе абмеркавання”.
Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком Цэнтральнага банка РФ Эльвірай Набіулінай 29 траўня таго ж года ў Мінску заявіў, што стварэнне агульнай валюты Саюзнай дзяржавы — “працэс няпросты і, напэўна, не сённяшняга дня”.
Міністр фінансаў Беларусі Юры Селіверстаў 20 сакавіка заявіў на беларускім тэлебачанні, што краіна не будзе пераходзіць на расійскі рубель: “Пра такое нават як бы… Ніколі пра гэта гаворка наўпрост не ішла па вялікім рахунку. Навошта нам гэта?”
На прэс-канферэнцыі 23 снежня 2021 года прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што ўзровень інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве “дагэтуль значна ніжэйшы, чым узровень інтэграцыі ў Еўрасаюзе, проста непараўнальна”. “Я ўжо зараз не кажу пра агульную валюту. Бог з ёй, гэта пытанне, магчыма, будучыні, калі нашыя адпаведныя эканамічныя службы прыйдуць да нейкай згоды на гэты конт”, — сказаў ён.


- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку лістапада Латвія і Літва зафіксавалі амаль 400 спробаў пранікнення мігрантаў з Беларусі, на польскай мяжы спакойнаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаУ Беларусі заявілі аб тавараабароце 300 млн долараў з В'етнамам у 2025 годзе, звесткі мытні СРВ — у 3,8 раза меншМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаНапярэдадні прыезду Лукашэнкі ў гаспадарчае вядзенне Аршанскага льнокамбіната перададзеныя акцыі Віцебскай фабрыкі "Сцяг індустрыялізацыі"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаТэмпы росту ВУП, паводле папярэдніх разлікаў, зніжаюццаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУ 2025 годзе на 1 тыс. скрынінгавых даследаванняў выяўлена пяць выпадкаў ракуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+