Санкцыі знізілі долю адпачывальнікаў з ЕС у беларускіх санаторыях — кіраўнік цэнтра па аздараўленні (падрабязна)
1 лютага, Позірк. У беларускіх санаторыях знізілася доля адпачывальнікаў з краін Еўрасаюза, канстатаваў на прэс-канферэнцыі 1 лютага ў Мінску дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі.
“Санкцыйны ціск адбіўся, як і рыторыка нашых заходніх суседзяў, — патлумачыў ён. — Тым не менш, паводле апошніх зводак, больш за сто грамадзян краін Балтыі знаходзіцца ў санаторыях, цягам 2023 года грамадзяне краін ЕС адпачывалі ў беларускіх здраўніцах”.
Паводле слоў Балбатоўскага, цэнтр, які ён ачольвае, супрацоўнічае з прадпрымальнікамі з заходніх краін. На мінулым тыдні, паведаміў кіраўнік арганізацыі, ён сустракаўся з прадстаўніком Швейцарыі, які “гатовы і зацікаўлены пастаўляць абсталяванне для беларускіх санаторыяў”.
У 2023 годзе ў беларускіх санаторыях адпачыла 217,5 тыс. замежнікаў — на 15,5% больш, чым у 2022-м. Выручка павялічылася да 311 млн рублёў (+26%).
Пераважная большасць замежных гасцей — 95% — расіяне, астатнія — прадстаўнікі “70 іншых краін”, сказаў Балбатоўскі.
Напаўняльнасць санаторыяў за 2023 год склала 84,1%, аздаравілася 1 млн 483 тыс. чалавек (у 2022-м — 1 млн 400 тыс.), з якіх 793 тыс. — за кошт бюджэту. Выручка вырасла на 21% і склала 1 млрд 63 млн рублёў.
Пуцёўка ў санаторый з пражываннем у стандартным двухмесным нумары ў 2023 годзе каштавала 92 рублі, цяпер — каля 102 рублёў.


- Грамадства, ПалітыкаУ культурнай прасторы Беларусі засілле расійскага кантэнту — кіраўнік Беларускай рады культуры (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за 16 дзён колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПрадстаўнік "Бюро Медыя": Дзейнасць незалежных СМІ Беларусі адпавядае мэтам "Еўрапейскага шчыта дэмакратыі"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛітоўскі дэпутат Павілёніс: Трэба даводзіць да ЗША, што здзелкі з беларускім рэжымам — глупстваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваХроніка палітычных рэпрэсій за 16–17 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКіраўнік БАЖ: Незалежная беларуская журналістыка — фактар рэгіянальнай бяспекіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
