Імем загінулага беларускага добраахвотніка назвалі вуліцу ў Роўна

1 лютага, Позірк. Камісія па пытаннях наймення гарадскіх аб’ектаў тапанімікі, усталявання памятных знакаў, мемарыяльных і анатацыйных дошак на тэрыторыі Ровенскай гарадской тэрытарыяльнай абшчыны прыняла рашэнне назваць у гонар загінулага беларускага добраахвотніка Міраслава Лазоўскага адну з вуліц.
“Перайменаваць праектную вуліцу 5 у гонар Міраслава Лазоўскага, які загінуў у расійска-украінскай вайне”, — адзначае ровенскі партал “ОГО”.
17 траўня 2023 года прэс-служба палка Каліноўскага паведаміла, што падчас аперацыі пад Бахмутам (Данецкая вобласць) батальён “Волат” панёс страты: загінуў адзін і прапалі без вестак чатыры байцы. Тады ў мэтах бяспекі асобы вайскоўцаў названыя не былі.
19 траўня афіцыйны прадстаўнік палка Крысціна “Чабор” Станкевіч удакладніла, што пад Бахмутам загінулі пяцёра добраахвотнікаў, у тым ліку камандзір атрада.
У той жа дзень “Позірку“ стала вядома, што адным з загінулых з’яўляецца Лазоўскі, аднак па просьбах яго сваякоў інфармацыя не была агалошаная.
26 траўня Лазоўскі быў пахаваны ў Кіеве. Ён загінуў ва ўзросце 49 гадоў.
Лазоўскі ў 1995 годзе ўступіў у шэрагі заснаванага Мікалаем Статкевічам “Згуртавання беларускіх вайскоўцаў”, у 1996 стаў адным з заснавальнікаў спартыўна-патрыятычнай арганізацыі “Белы легіён”.
“Белы легіён” — беларуская патрыятычная арганізацыя, заснаваная ў 1995 годзе. Абвясьціла сваёй мэтай абарону незалежнасьці Беларусі. У другой палове 90-х гадоў члены “Белага легіёну” былі актыўнымі ўдзельнікамі пратэстных мітынгаў.
Увесну 2017 года, на фоне пратэстаў супраць дэкрэта Лукашэнкі “аб дармаедах”, улады распачалі крымінальную справу супраць былых прадстаўнікоў “Белага легіёну” (на той момант арганізацыя не ажыццяўляла дзейнасць), якія пад яе эгідай нібыта збіраліся зладзіць масавыя беспарадкі на Дзень Волі 25 сакавіка. Па краіне пракацілася хваля арыштаў. Абвінавачванне выставілі 35 грамадзянам, уключаючы Лазоўскага. У лістападзе таго ж года справа была спыненая.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВячорка: Калі сапраўды будуць вызваленыя 1.300–1.400 чалавек, гэта будзе вялікая перамога для Белага дома, Трампа і свабоднай Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаЗа сем месяцаў Беларусь у гадавым вымярэнні прадала ў краіны па-за СНД тавараў на 5 млрд долараў менш, чым купілаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ другім квартале самыя дарагія ў ЕАЭС кароткатэрміновыя валютныя крэдыты былі ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства