Мінск стаў аўтсайдэрам па дынаміцы росту ВРП у 2023 годзе — Белстат

5 лютага, Позірк. Валавы рэгіянальны прадукт (ВРП) Мінска ў 2023 годзе склаў 65 млрд 484 млн 237 тыс. рублёў, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
Агульны аб’ём валавога ўнутранага прадукту Беларусі за гэты перыяд — 216 млрд 100 млн 313 рублёў. Доля сталіцы ў ім — 30,3%. У гадавым вымярэнні прырост ВРП у Мінску склаў 0,9%.
Сярод рэгіёнаў найлепшую дынаміку ВРП прадэманстравалі Мінская (41 млрд 45 млн 163 тыс. рублёў, прырост 9,8%; доля — 19%) і Гродзенская вобласці (23 млрд 440 млн 984 тыс., +6,6%; доля — 10, 9%).
Далей ідуць Брэсцкая (24 млрд 403 млн 21 тыс., +3,4%; 11,3%), Віцебская (19 млрд 696 млн 582 тыс., +3%; 9,1%), Гомельская (25 млрд 551 млн 980 тыс., +2,9%; 11,8%), Магілёўская (16 млрд 478 млн 346 тыс., +1,6%; 7,6%) вобласці.
Эксперты праекта “Кошт урада”, аналізуючы дынаміку эканамічных паказчыкаў 2023 года, прыйшлі да высновы, што “Мінская вобласць дасягнула мяжы, далейшых высокіх тэмпаў чакаць не даводзіцца”.
Мінск, “з’яўляючыся буйным мегаполісам, завязаным на сектары паслуг і шматлікіх замежных партнёрах”, мяркуюць аналітыкі, “у якасці драйвера перадавога росту зараз амаль страчаны”.
Праект дапускае вяртанне сталіцы на лідзіруючыя пазіцыі толькі з нармалізацыяй міжнародных стасункаў: “Да гэтага моманту Мінск калі і будзе расці, то за кошт унутраных крыніц — як самы вялікі і багаты спажывецкі рынак у краіне”.
“У чацвёртым квартале 2023 года стала відавочным, што рост эканомікі па большасці рэгіёнаў намацаў столь магчымасцяў і прытрымліваўся яго, наколькі можна, перад пачаткам перыяду зніжэння. Калі ўрад будзе штучна падтрымліваць паказчыкі ў 2024 годзе, то на ўзроўні рэгіёнаў можна будзе назіраць назапашванне макраэканамічных дысбалансаў. Гэта, у канчатковым выніку, яшчэ больш нашкодзіць беларускай эканоміцы”, — прагназуе “Кошт урада”.


- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 9 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з дыпламатамі вызваленне палітвязняў, паведаміла пра планы дэмсіл (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь другі месяц запар на апошнім месцы ў ЕАЭС паводле дынамікі сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе малы і сярэдні бізнес амаль на чвэрць павялічыў выручку ад продажаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка