Лукашэнка адправіўся з візітам ва Узбекістан

7 лютага, Позірк. Аляксандр Лукашэнка адправіўся з афіцыйным візітам ва Узбекістан, паведамляе яго прэс-служба.
У Ташкенце ён правядзе перамовы з прэзідэнтам гэтай краіны Шаўкатам Мірзіёевым. Сустрэча пройдзе ў фармаце “сам-насам” і ў пашыраным складзе з удзелам дэлегацый, гаворыцца ў паведамленні.
Чакаецца, што “ў цэнтры ўвагі” будуць пытанні “паглыблення міждзяржаўных адносін, інтэнсіфікацыі гандлёва-эканамічнага і культурна-гуманітарнага ўзаемадзеяння”.
“Асаблівую ўвагу бакі нададуць развіццю кааперацыйных сувязяў у розных галінах прамысловасці, супрацоўніцтву ў сельскай гаспадарцы, навуцы, адукацыі і турызме”, — адзначаецца ў рэлізе.
Таксама будуць абмяркоўвацца “рэгіянальны і сусветны парадак дня”, “узаемадзеянне дзвюх краін у інтэграцыйных структурах і на міжнароднай арэне”.
Плануецца заключыць “шэраг двухбаковых дакументаў”, у тым ліку — “план мерапрыемстваў па развіцці супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Узбекістанам на 2024–2025 гады”.
Апошні раз Лукашэнка і Мірзіёеў прадметна размаўлялі 13 кастрычніка 2023 года ў Бішкеку перад самітам СНД.
Тады было адзначана, што “тавараабарот мае пазітыўную дынаміку, але патэнцыял яго росту значна большы”, а таму важна “зрабіць наступны крок”. Найважнейшым аспектам яны называлі “супрацоўніцтва рэгіёнаў”. На думку Мірзіёева неабходна “скласці графік рэгіянальнага парадку дня на 2024 год”.
30 студзеня пасол Беларусі ў гэтай сярэднеазіяцкай дзяржаве Леанід Марыніч падчас круглага стала “Супрацоўніцтва Узбекістана і Беларусі — новыя гарызонты і перспектывы” адзначыў “высокі ўзровень палітычнага і эканамічнага ўзаемадзеяння дзвюх краін, пазначыў прыярытэтныя напрамкі работы, падкрэсліў важнасць пашырэння прамысловай кааперацыі”.
Ён паведаміў, што ў “мэтах пашырэння гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння” задзейнічаныя розныя фарматы дзелавога дыялогу: Беларуска-Узбекскі аграрны форум, дзелавы савет, форум рэгіёнаў.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года суседнія краіны ЕС спынілі больш за 26 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаУ першай палове 2025 года сярод несезонных тавараў і паслуг хутчэй за ўсё даражэлі какава-парашок, селядзец і абед у сталовай (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка