НАУ адклікала свайго свайго дэлегата з Каардынацыйнай рады, Жываглод сышла з пасады віцэ-спікера

8 лютага, Позірк. Каардынацыйныая рада (КР) у бліжэйшы час назаве дату выбараў новага складу, паведамляе яе прэс-служба.
Цяперашні мандат КР дзейнічаў 8 лютага, дэлегаты прагаласавалі за яго падаўжэнне да выбараў, адзначаецца ў паведамленні.
Удакладняецца, што ў мандат унесеная праўка, якая вызначае, што паўнамоцтвы дзейнага складу спыняцца ў дзень першага агульнага сходу новага складу.
Каманда Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) паведаміла 8 лютага аб адкліканні з КР свайго дэлегата Арцёма Брухана “ў сувязі з завяршэннем паўнамоцтваў другога склікання Каардынацыйнай рады 8 лютага 2024 года”.
НАУ выступае за правядзенне выбараў у раду па сістэме прамога галасавання за спісы, дзе ў кожнага выбаршчыка ёсць адзін голас.
Тэлерам-канал “Моладзевы наступ” паведаміў аб сыходзе “сёння ноччу” з пасады віцэ-спікера Алены Жываглод і зацвярджэнні на гэтай пасадзе члена КР, блогера, былога ўдзельніка медыяпраекта Nexta Яна Рудзіка. Крыніцы “Позірка” ў КР пацвердзілі адстаўку Жываглод.
У канцы снежня 2023 года дзевяць членаў Каардынацыйнай рады запатрабавалі роспуску яе цяперашняга складу. Адпаведная петыцыя размешчана на сайце change.org.
“Цягам апошніх месяцаў мы ўсё часцей чуем на публічных і непублічных пляцоўках заклікі дэлегатаў Каардынацыйнай рады да пачатку перамоваў з Лукашэнкам аб вызваленні зняволеных у абмен на прызнанне імі сваёй віны за іх палітычную пазіцыю з умовай прызнання легітымнасці рэжыму, у абмен на поўнае або частковае зняцце эканамічных санкцый з падкантрольных яму бізнесаў, у абмен на адмову ад палітычнага ціску на незаконны рэжым з боку міжнароднай супольнасці”, — сцвярджаецца ў петыцыі.
Петыцыю падпісалі дэлегаты Радзівон Бягляк, Дар’я Дзергачова, Уладзімір Жыгар, Арцём Лядоўскі, Ірына Маклейн, Галіна Мацюшына, Міхаіл Рубін, Міхаіл Таўбэ, Алена Турава.
Падрыхтоўка да выбараў у КР, якія адбудуцца ў 2024 годзе, пачалася восенню.
8 снежня апублікаваны праект выбарчай сістэмы па выбарах у КР, з якога вынікае, што прапанаваная прапарцыйная выбарчая сістэма з закрытымі спісамі выбарчых суб’ектаў. 15% месцаў (18 мандатаў з 120) прадугледжана для дэлегатаў ад арганізацый грамадзянскай супольнасці. “Гэтыя месцы займаюцца на аснове выбараў сярод арганізацый грамадзянскай супольнасці”, — гаворыцца ў праекце.
28 лістапада адбылася хваля ператрусаў па месцы беларускай рэгістрацыі і ў сваякоў прадстаўнікоў дэмакратычных сіл Беларусі, звязаных з КР. Паводле інфармацыі МУС, праведзена больш за 130 ператрусаў, вынесена 145 пастаноў аб арышце маёмасці.
Следчы камітэт паведаміў, што па справе ў якасці падазраваных праходзіць больш за 100 чалавек. Ім інкрымінуюцца ч. 1 арт. 357 (змова ці іншыя дзеянні з мэтай захопу дзяржаўнай улады) і ч. 3 арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім) Крымінальнага кодэкса.

- Грамадства, ПалітыкаЧлен КР Халопіца: Мы сталі бліжэй да таго, каб на палітычным узроўні вырашаліся праблемы легалізацыі беларусаў за мяжойМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПераслед рэжымам Лукашэнкі беларусаў за мяжой з'яўляецца праблемай і дэмакратычных краін — член КР ХалопіцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВіцэ-прэзідэнт Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў заклікала дапамагаць беларусам, якія засталіся без дакументаў за мяжойМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ дзень заявы Туска пра гатоўнасць адкрыць яшчэ два памежныя пераходы зафіксаваная рэкордная за тыдзень актыўнасць нелегалаў на польскай мяжы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛукашэнка захапіў уладу толькі дзякуючы жорсткасці, рэпрэсіям і падтрымцы Пуціна — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаПасля паслаблення амерыканскіх санкцый "Белавія" будзе прасцей працаваць з доларам — гендырэктар перавозчыкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка

