У бальніцы Полацка не хапае траціны персаналу, пустуе кожнае 12-е штатнае месца

10 лютага, Позірк. У Полацкай цэнтральнай гарадской бальніцы (Віцебская вобласць) не хапае траціны персаналу, пустуе кожнае 12-е штатнае месца, вынікае з даных, апублікаваных 9 лютага дзяржаўнай газетай “Полацкі веснік” па выніках пасяджэння медыка-санітарнага савета медустановы.
“У дзяржаўнай установе аховы здароўя “Полацкая ЦДБ” працуе больш за 2 тысячы чалавек. Укамплектаванасць фізічнымі асобамі складае 62,6%, штатнымі адзінкамі — 91,75% (такім чынам, недахоп — 37,4% і 8,25% адпаведна. — “Позірк”.), — паведамляе выданне.
Адным са спосабаў замацавання кадраў на месцах медыя называе “наданне жылля”. Згодна з апублікаванымі на пасяджэнні данымі, летась Полацкі райвыканкам выдзеліў з гэтай мэтай 8 арэндных кватэр.
У матэрыяле сцвярджаецца, што ў 2023 годзе дзейнасць цэнтральнай бальніцы Полацка была скіраваная на “забеспячэнне даступнасці меддапамогі, санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту ў рэгіёне, эфектыўнасці медпаслуг, падвышэнне кадравага патэнцыялу”.
Начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама Міхаіл Вішнявецкі на сустрэчы заявіў, што сёлета трэба будзе вырашыць “актуальныя задачы”, у ліку якіх “укамплектаванасць кадрамі, высокатэхналагічным абсталяваннем”.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Белгідрамета няма прагнозу на другую палову 2025 года — адсутнічае абсталяваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулы чэрвень быў на 0,4 градуса халадней за норму (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваПрацяглыя замаразкі нанеслі шкоду сельскай гаспадарцы — прадстаўнік Белгідрамета (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 7 ліпеня — 24 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка