Лукашэнка заявіў, што ў сістэму адукацыі працаўладкоўваюць “учорашніх хістальнікаў рэжыму”
![](https://pozirk.online/wp-content/uploads/2024/02/lukashenko-president.gov_.by-1128.jpg)
13 лютага, Позірк. Выкладчыкі “першыя адказваюць” за нацыянальную бяспеку і “нясуць адказнасць за захаванне суверэнітэту краіны”, пры гэтым у сістэме адукацыі да гэтага часу працуюць людзі, “якія не падзяляюць <…> нашу палітыку, дзяржаўную ідэалогію”, у яе працаўладкоўваюцца “ўчорашнія хістальнікі рэжыму”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 13 лютага на нарадзе з Рэспубліканскім саветам рэктараў.
Пералічваючы пяць галоўных, на яго думку, праблем, характэрных для сістэмы вышэйшай адукацыі, Лукашэнка зрабіў акцэнт на “патрыятызме і ідэалогіі”, падкрэсліўшы, што “адукацыя ніколі не была і не можа быць па-за палітыкай”, бо выкладчыкі не проста даюць прафесію, але і фармуюць “светагляд маладых людзей”.
“Пра што казаць, калі асобныя выкладчыкі, мякка кажучы, самі не з’яўляюцца ўзорамі патрыятызму. Што мы можам патрабаваць ад студэнтаў, калі, напрыклад, прафесар не можа ці не хоча кампетэнтна адказаць ім на складаныя жыццёвыя, палітычныя пытанні? У такой сітуацыі ніякія канцэрты, шоу-праграмы і іншыя флэшмобы не навучаць дзяцей шчыра любіць Радзіму, паважаць старэйшае пакаленне, берагчы гістарычную праўду”, — заявіў Лукашэнка.
Ён адзначыў, што “нізкае замацоўванне на першым працоўным месцы, сыход з прафесіі” — гэта “недазваляльная раскоша для нашай дзяржавы”. “Калі ўлічыць, колькі дзяржава плаціць, то што гэта, калі не эканамічнае злачынства?” — сказаў Лукашэнка.
Ён мяркуе, што сярод праблем таксама “імкненне выпускнікоў атрымаць вышэйшую адукацыю за мяжой”, адкуль яны “могуць вярнуцца, але з цалкам перавернутай свядомасцю”.
На думку Лукашэнкі, моладзь не надта ахвотна ідзе ў навуку і выкладанне, што таксама з’яўляецца праблемай.
У 2020 годзе студэнты і выкладчыкі шмат якіх беларускіх ВНУ падтрымалі масавыя пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў прэзідэнта. У выніку шэраг выкладчыкаў быў звольнены або вымушаны пайсці самастойна, на іх аказваўся ціск. Студэнтаў, якія бралі ўдзел у акцыях пратэсту, з навучальных установаў выключалі. Ва ўніверсітэтах пачалі прытрымлівацца палітыкі ідэалагізацыі адукацыі і пераследу іншадумства ў акадэмічнай сферы.
Паводле апублікаванай у 2021 годзе справаздачы аб становішчы студэнцкай супольнасці, падрыхтаванай Асацыяцыяй беларускіх студэнтаў і Грамадскім Балонскім камітэтам, студэнты і выкладчыкі падвяргаліся пераследам, а кіраўніцтва ўніверсітэтаў цесна супрацоўнічала з праваахоўнымі органамі для пошуку і пакарання непажаданых.
Больш за 165 студэнтаў было адлічана па палітычных матывах, больш за 80 выкладчыкаў страцілі працу за сваю палітычную пазіцыю, сотні студэнтаў і выкладчыкаў знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі і не могуць вярнуцца дадому.
Студэнты падвяргаліся крымінальнаму пераследу. Сярод самых гучных працэсаў — “справа студэнтаў”, у рамках якой 12 чалавек былі прысуджаныя да пазбаўлення волі на тэрмін ад двух да двух з паловай гадоў. Усе яны прызнаныя палітычнымі зняволенымі, адбылі свой тэрмін і выйшлі на волю.
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія 16 месяцаў колькасць спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваВАК выкарыстоўвае праграмы для распазнання створанага ШІ тэкстуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа год колькасць адсеяных ВАК навуковых работ вырасла на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць атрымальнікаў навуковай ступені ў 2024 годзе вырасла на 3,5% — даныя ВАК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь набыла за мяжой тавараў на 5,4 млрд долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка