“Мы працягваем магутна ціснуць на мінскага дыктатара” — Ціханоўская і кіраўніца МЗС ФРГ напісалі сумесны артыкул
14 лютага, Позірк. “Мы працягваем магутна ціснуць на дыктатара” — пад такім загалоўкам у нямецкай газеце Die Welt 14 лютага выйшаў сумесны артыкул беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай і міністра замежных спраў Германіі Аналены Бербак (пераклад артыкула — “Позірк”).
“Рэпрэсіі беларускага дыктатара Аляксандра Лукашэнкі супраць свайго народа ўзмацняюцца. Мы не маем права мірыцца з гэтым”, — пішуць палітыкі ў пачатку публікацыі.
Далей прыводзіцца гісторыя дзяўчыны з імём Ірына, якую выхавала бабуля. У 2020 годзе, яшчэ не дасягнуўшы 20-годдзя, Ірына выйшла на пратэсты, неўзабаве была арыштаваная і цяпер утрымліваецца ў турме. Цяпер бабуля ўспамінае, як унучка любіла катацца на каньках і гадзінамі збірала з ёй пазлы. “Мы не хочам называць яе сапраўднае імя, каб наглядчыкі яшчэ больш не пагоршылі яе становішча. У такой жа сітуацыі знаходзяцца яшчэ 1.500 зняволеных, якіх рэжым Аляксандра Лукашэнкі арыштаваў з палітычных матываў”, — адзначаюць Ціханоўская і Бербак.
“Грамадзяне, якія выходзілі на мірныя дэманстрацыі. Журналісткі, якія асвятлялі пратэсты. Студэнты, якія пісалі пратэстныя плакаты ў сваім універсітэце. Бабулі, якія дарылі сілавікам кветкі на жаночых маршах. Бацькі сямействаў, якія выходзілі на вуліцы дзеля будучыні сваіх дзяцей. Гэтыя людзі ўзрушылі ўсю Еўропу. І мы іх не забудзем”, — падкрэсліваецца ў артыкуле.
Ціханоўская і Бербак канстатуюць, што глядзяць на Беларусь з рознай перспектывы: “Нашы родныя гарады Мікашэвічы і Гановер падзяляюць 1.200 км. Гэта гарады, якія вызначылі наша жыццё. Жыццё ў свабоднай і дэмакратычнай Заходняй Германіі. Жыццё ў Савецкім Саюзе і беларускай дыктатуры”.
“Наколькі рознай ёсць наша гісторыя, настолькі аб’ядноўвае нас яскравае перакананне: кожны чалавек мае права быць свабодным. Гэта не злачынства — выйсці на вуліцу дзеля абароны свайго меркавання. І кожнае грамадства само павінна вырашаць, хто ім будзе кіраваць”, — пішуць палітыкі.
Яны падкрэсліваюць, што свабода — “падмурак мірнай Еўропы”, “за гэтую свабоду людзі ў Беларусі ў 2020 годзе выйшлі на вуліцы”, “і гэта тая свабода, якую рэжым Аляксандра Лукашэнкі так ненавідзіць”.
“Таму ён становіцца ўсё больш жорсткім у адносінах да сваіх крытыкаў, — канстатуюць аўтары. — У тым ліку ў адносінах да жанчын. Да такіх жанчын, як Ірына. Таму што такіх жанчын, як Ірына, баяцца дыктатары ва ўсім свеце. Таму што менавіта жанчыны зрабілі мірныя пратэсты ў Беларусі настолькі эфектыўнымі”.
Ціханоўская і Бербак апісваюць апошнія прыклады рэпрэсій: студзеньскі рэйд сілавікоў па кватэрах сем’яў палітвязняў, якія атрымлівалі харчовую дапамогу, і забарона на атрыманне пашпартоў у замежных дыппрадстаўніцтвах згодна з вераснёўскім указам Лукашэнкі.
“Дыктатура, якая так пераследуе сваіх грамадзян, у нейкі момант накіроўвае сваю агрэсію вонкі”, — адзначаюць аўтары і нагадваюць аб прымусовай пасадцы ў Мінску самалёта Ryanair, штучным крызісе на межах з краінамі Еўрасаюза з дапамогай нелегальных мігрантаў, ператварэнні Беларусі ў “стартавую пляцоўку” для расійскай агрэсіі супраць Украіны, “нягледзячы на тое, што гэтая вайна ў Беларусі не карыстаецца падтрымкай”.
Ціханоўская і Бербак нагадваюць пра тое, “што забываецца на фоне брутальнага пуцінскага імперыялізму”: “Дзяржапарат у Беларусі — гэта таксама рэпрэсіўны і агрэсіўны рэжым, дыктатура, не ахвяра Пуціна. Людзі там пакутуюць не з 2020 года, яны дзесяцігоддзямі жывуць у несвабодзе”.
“Таму мы працягваем інтэнсіўны ціск на ўлады ў Мінску. Як Еўрапейскі саюз, які сустракае забаронай на імпарт і ўнясеннем у [санкцыйныя] спісы памагатых рэжыму: вайскоўцаў, прапагандыстаў, функцыянераў у сілавым і судовым апараце, алігархаў і фінансістаў. І як палітыкі, якія падтрымліваюць дэмакратычныя сілы ў Беларусі і ў выгнанні. Праграмамі абароны дэмакратычных сіл і блізкіх палітвязняў, экстранай дапамогай для СМІ ў выгнанні. А ў святле подлай стратэгіі ў дачыненні да пашпартоў грамадзян у выгнанні — пошукам альтэрнатыў беларускім пашпартам”, — пішуць палітыкі.
Паводле слоў аўтараў, яны не дапусцяць, каб людзі ў Беларусі “зніклі за новай жалезнай заслонай”, яны “належаць Еўропе”.
“Таму мы не губляем надзею на свабодную, незалежную Беларусь”, — падкрэсліваюць Ціханоўская і Бербак.
Гэта трэці сумесны артыкул беларускага дэмлідара з еўрапейскімі палітыкамі. Летась 12 лістапада выйшла публікацыя, напісаная з прэм’ер-міністрам Літвы Інгрыдай Шыманітэ, 10 снежня — з прэзідэнтам Еўрапейскага парламента Рабертай Метсола.
Гл. падрабязней:
Наступны сумесны артыкул Ціханоўская напіша з буйным нямецкім палітыкам
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку года суседнія краіны ЕС спынілі 35 тыс. спробаў пранікнення нелегальных мігрантаў з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаНа беларускім валютным рынку “няма ніякага шторму” — эксперт BEROC (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаBEROC: Інфляцыя застаецца нізкай для спажывецкага попыту, які склаўся ў эканоміцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка