Лельчыцкі райвыканкам: Рэжым контртэрарыстычнай аперацыі ўведзены ў сувязі з вучэннямі сілавых структур
![](https://pozirk.online/wp-content/uploads/2024/02/lelchitsy_kgb.jpg)
15 лютага, Позірк. Увядзенне рэжыму контртэрарыстычнай аперацыі ў Лельчыцкім раёне (Гомельская вобласць) звязана з “вучэннямі сілавых структур”, паведаміў журналісту “Позірка“ супрацоўнік мясцовага райвыканкама.
Чыноўнік адзначыў, што ў выканкаме “аб мерапрыемстве ўчора яшчэ не ведалі”.
Паводле яго слоў, “вышэйстаячымі органамі” цяпер таксама праводзіцца праверка мясцовых сілавых структур.
“Праводзімыя вучэнні ніякім чынам не адбіліся на працы не задзейнічаных у іх супрацоўнікаў райвыканкама. У звычайным рэжыме працуюць школы, суды. Апавяшчэнне было неабходна, каб людзі ў выпадку гуку сірэны, напрыклад, разумелі, што яна вучэбная”, — сказаў чыноўнік.
Журналіст “Позірка“ звязалася з райвыканкамам ад імя мясцовай жыхаркі.
Пра тое, што ў Лельчыцкім раёне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі, паведаміў афіцыйны тэлеграм-канал мясцовага райвыканкама ў першай палове дня 15 лютага. Адзначалася, што рашэнне прынята абласным упраўленнем Камітэта дзяржбяспекі. Прычыны не называліся.
Жыхароў раёна прасілі захоўваць спакой і выконваць патрабаванні супрацоўнікаў КДБ.
Лельчыцкі раён мяжуе з Украінай.
Згодна з законам “Аб барацьбе з тэрарызмам”, у зоне правядзення контртэрарыстычнай аперацыі асобы, якія праводзяць паказаную аперацыю, маюць права: прымаць пры неабходнасці меры па часовым абмежаванні або забароне руху транспартных сродкаў і пешаходаў на вуліцах і дарогах, затрымліваць на тэрмін да трох гадзін грамадзян у выпадку несанкцыянаванага пранікнення або спробы пранікнення іх у зону правядзення аперацыі.
У сілавікоў таксама ёсць права ўваходзіць бесперашкодна ў любы час сутак у жыллё пры неабходнасці з пашкоджаннем замыкаючых прылад; абшукваць людзей пры спробе трапіць у зону аперацыі; выкарыстоўваць у службовых мэтах сродкі сувязі, якія належаць грамадзянам, дзяржаўным органам і іншым арганізацыям.
У зоне правядзення аперацыі дзейнасць работнікаў СМІ рэгулюецца кіраўніком аператыўнага штаба па кіраванні контртэрарыстычнай аперацыяй.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваВАК выкарыстоўвае праграмы для распазнання створанага ШІ тэкстуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа год колькасць адсеяных ВАК навуковых работ вырасла на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць атрымальнікаў навуковай ступені ў 2024 годзе вырасла на 3,5% — даныя ВАК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь набыла за мяжой тавараў на 5,4 млрд долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка