Фігуранты “справы ByPol” завочна прыгавораныя да зняволення на тэрміны ад 11 да 25 гадоў
15 лютага, Позірк. Мінскі гарадскі суд 15 лютага завочна прыгаварыў заснавальнікаў, прадстаўнікоў і экс-удзельнікаў аб’яднання былых сілавікоў ByPol (летам 2023 года падзялілася на ByPol і BelPol) да пазбаўлення волі на працяглыя тэрміны, вынікае з паведамлення Генеральнай пракуратуры.
Аляксандр Азараў асуджаны на 25 гадоў, Мацвей Купрэйчык, Уладзімір Жыгар, Ігар Лобан і Алег Талерчык — на 12, Андрэй Астаповіч — на 11.
Суд таксама пастанавіў спагнаць з Азарава штраф у памеры 10.000 базавых велічынь (400 тыс. рублёў), Купрэйчыка — 5.500 б.в. (220 тыс. рублёў), Жыгара, Лобана і Астаповіча — 5.000 б.в. (200 тыс. рублёў), Талерчыка — 1.000 б.в. (40 тыс. рублёў).
Фігуранты “справы ByPol” прызнаныя вінаватымі ў “дзеяннях, здзейсненых з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам”, “наўмысных дзеяннях, скіраваных на ўзбуджэнне сацыяльнай варожасці і варажнечы паводле прыкметы іншай сацыяльнай прыналежнасці, здзейсненых групай асоб”.
Пры гэтым Азараў таксама “прызнаны вінаватым у здрадзе дзяржаве, арганізацыі акта тэрарызму і наўмыснага разбурэння сродкаў сігналізацыі на аб’ектах чыгункі”.
Асобныя абвінавачаныя “прызнаныя вінаватымі і ў іншых злачынствах экстрэмісцкай накіраванасці ў розным спалучэнні”.
Суд разглядаў “справу ByPol”, распачатую ў рамках спецыяльнай вытворчасці, з 22 студзеня.
8 лютага дзяржабвінаваўца запатрабаваў для фігурантаў тыя тэрміны, якія пасля і былі вынесеныя.
Раней Генпракуратура адзначала, што “названыя асобы ў розныя перыяды здзейснілі дзеянні з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам”.
Паводле версіі ведамства, дзейнасць аб’яднання, прызнанага “экстрэмісцкім фарміраваннем”, “а з 30 жніўня 2022 года <…> тэрарыстычнай арганізацыяй”, “абвінавачаных, а таксама іншых кіраўнікоў і ўдзельнікаў” вялася “шляхам правядзення прапагандысцкай працы сярод пратэстнай часткі насельніцтва і кансалідацыі гэтых” асоб, выпрацоўкі мер ціску на сістэму дзяржаўнага кіравання, чынення фізічнага і псіхалагічнага ўздзеяння на прадстаўнікоў дзейнай улады праз размяшчэнне ў адкрытым доступе ў сетцы Інтэрнэт іх асабістых звестак, а таксама звестак членаў іх сем’яў, у тым ліку малалетніх і непаўналетніх дзяцей”.
У наглядным ведамстве лічаць, што некаторыя ўдзельнікі ByPol распрацавалі “спецыяльную аперацыю “Мабілізацыйны план “Перамога”, а таксама “паўторна выступілі стваральнікамі і кіраўнікамі фармаванняў “Аб’яднаны Пераходны Кабінет” і “Паспалітае Рушэньне”, прызнаных пасля экстрэмісцкімі”.
Спецыяльная вытворчасць — вытворчасць па крымінальнай справе ў дачыненні да абвінавачанага, які знаходзіцца па-за межамі Беларусі і ўхіляецца ад яўкі ў орган, які вядзе крымінальны працэс. Магчымая па 34 складах злачынстваў, якія пераважна адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Сярод іншага гэта акт тэрарызму, генацыд, наёмніцтва, здрада дзяржаве, дыверсія, стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім, масавыя беспарадкі, заклікі да санкцый ды інш.
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства