Прэстыжны аўстрыйскі універсітэт адкрыў стыпендыяльную праграму для беларусаў пад патранажам Ціханоўскай
20 кастрычніка, Позірк. Універсітэт “MCI — Цэнтр мэнэджмэнту у Інсбруку” (Аўстрыя) запусціў стыпендыяльную праграму для беларусаў пад ганаровым патранажам дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай, паведаміў “Позірку” галоўны дарадца палітыка Франак Вячорка.
У межах праграмы беларускія студэнты могуць атрымаць ступень бакалаўра ці магістра па наступных кірунках “бізнес і менеджмент”, “прадпрымальніцтва, турызм і адпачынак”, “біятэхналогіі”, “бізнес-псіхалогія і менеджмент”, “прадпрымальніцтва і турызм”, “экалагічная, тэхналагічная і энергетычная інжынерыя”, “міжнародны бізнес і права”, “міжнародны бізнес і менеджмент”, “міжнародны менеджмент аховы здароўя”, “менеджмент, камунікацыя і ІТ”, “мехатроніка і разумныя тэхналогіі”, “медыцынскія тэхналогіі”.
Колькасць стыпендый не вызначаная, будзе залежыць ад колькасці атрыманых заявак, дэдлайн іх падачы — 31 сакавіка 2024 года.
“MCI — Цэнтр менеджмэету у Інсбруку” спецыялізуецца на падрыхтоўцы спецыялістаў бізнэс- і дзяржаўнага кіравання. 19 кастрычніка Ціханоўская выступіла ва ўніверсітэце, на яе выступ прыйшло больш за тысячу чалавек.
- Палітыка
- ЭканомікаВыкарыстанне бюджэтных сродкаў паводле прынцыпу "Галоўнае — засваенне, а наступствы не важныя" да гэтага часу не зжытае — прадстаўнік Мінфіна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЖаночае беспрацоўе ў Беларусі складае 2,2% — МінпрацыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаУ Пакістане не знайшлося тых, хто жадае працаваць на будоўлях у Беларусі, шукаюць кадры для швейнай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



