Ціханоўская сустрэлася з удавой Навальнага (дапоўнена)

16 лютага, Позірк. Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская сустрэлася з Юліяй Навальнай, жонкай расійскага апазіцыянера і палітвязня Аляксея Навальнага, які памёр 16 лютага ў зняволенні.
Сустрэча прайшла ў “закрытым фармаце”, паведаміла прэс-служба беларускага палітыка.
Ціханоўская і Навальная цяпер знаходзяцца ў Мюнхене, дзе бяруць удзел у міжнароднай канферэнцыі па бяспецы.
Адзначаецца, што дэмлідар выказала ўдаве расійскага палітыка “шчырыя спачуванні”.

Раней Ціханоўская выступіла з заявай у сувязі са смерцю Навальнага, сказаўшы, што яго “мэтанакіравана забіў пуцінскі рэжым”.
Дэмлідар нагадала, што ў Беларусі “прама цяпер дзясяткі палітвязняў знаходзяцца ў рэжыме інкамунікада — жыцці Мікалая Статкевіча, Машы Калеснікавай, майго мужа Сяргея і іншых знаходзяцца пад прамой пагрозай”.
У зняволенні памерлі палітвязні Вітольд Ашурак, Вадзім Храсько, Алесь Пушкін, Мікалай Клімовіч, а яшчэ сотні людзей “утрымліваюцца ў нечалавечых умовах і без усялякай дапамогі”, адзначыла палітык.
“Юлія Навальная і іх з Аляксеем дзеці сёння атрымалі самую страшную навіну, якую мы баімся атрымаць пра тысячы нашых любімых. Я выказваю шчырыя спачуванні сям’і, блізкім і калегам Аляксея Навальнага. Маё сэрца сёння з вамі”, — сказала Ціханоўская.
Аляксей Навальны памёр 16 лютага ў папраўчай калоніі “Палярны воўк” у пасёлку Харп Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі РФ. Яму было 47 гадоў.
Адміністрацыя калоніі паведаміла, што палітвязень дрэнна адчуў сябе пасля прагулкі і страціў прытомнасць. Выкліканая брыгада хуткай дапамогі канстатавала смерць.
Расійскія дзяржСМІ паведамілі, што ў Навальнага адарваўся тромб.
Навальны — расійскі грамадскі і палітычны дзеяч дэмакратычнай арыентацыі. Вядомы барацьбой з карупцыяй шляхам выкрыцця фінансавых махінацый расійскіх уладаў і асабіста прэзідэнта Уладзіміра Пуціна і публікацыі адпаведных матэрыялаў у інтэрнэце. Яго выпускі ў ютубе глядзелі дзясяткі мільёнаў людзей. Узначальваў створаны ім “Фонд барацьбы з карупцыяй”.
20 жніўня 2020 года быў атручаны. Яму стала дрэнна ў самалёце, які ляцеў з Томска ў Маскву. У далейшым Навальны ўпаў у кому, 24 жніўня быў дастаўлены на лячэнне ў берлінскую клініку “Шарытэ”. Сляды атрутнага рэчыва з групы “Навічок” былі знойдзены лабараторыяй Узброеных сіл Германіі. Даследаванне праводзілася на запыт клінікі “Шарытэ”. 2 верасня 2020 года вынікі аналізаў былі афіцыйна абвешчаны нямецкім урадам.
17 студзеня 2021 затрыманы пасля вяртання ў Расію ў маскоўскім аэрапорце Шарамеццева.
Пасля гэтага неаднаразова судзілі паводле розных крымінальных артыкулаў. 4 жніўня 2023 года Маскоўскі гарадскі суд прыгыварыў Навальнага да 19 гадоў калоніі асаблівага рэжыму па справе аб стварэнні экстрэмісцкай супольнасці.
Незалежныя расійскія эксперты неаднаразова выказвалі думку, што Навальны будзе ў зняволенні да той пары, пакуль пуцін застаецца ва ўладзе.
У 2020 годзе палітык падтрымаў пратэсты ў Беларусі. Неаднаразова крытыкаваў рэжым Аляксандра Лукашэнкі.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваПаводле даных Мінадукацыі, у Беларусі каля 16 тыс. дзяцей — сіроты і пакінутыя без апекі бацькоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаАд пачатку года прампрадукцыя падаражэла на 4,4% — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаСпажывецкія цэны ў красавіку 2025 года выраслі на 1%, у гадавым вымярэнні — на 6,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваШостую ноч запар на беларускіх метэастанцыях фіксуюцца тэмпературныя антырэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 12 траўня — 27 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+