Мінск 21:00

У адзіны дзень галасавання дэмсілы правядуць у “Ютубе” марафон “Выбіраю новую Беларусь!”

20 лютага, Позірк. У адзіны дзень галасавання 25 лютага дэмакратычныя сілы правядуць у “Ютубе” марафон (працяглы прамы эфір) “Выбіраю новую Беларусь!”, паведаміла прэс-служба Святланы Ціханоўскай.

“У дзень “бязвыбараў” зрабі правільны выбар: застанься дома. Нам прапануюць зрабіць выгляд, што мы выбіраем. Але гэта падман. Будзе сітуацыя, калі наш удзел прывядзе да пераменаў. А сёння не ўдзельнічай у падмане — паглядзі ў “Ютубе” марафон”, — гаворыцца ў паведамленні.

Анансуецца ўдзел у анлайн-марафоне “больш за 20 спікераў” — “артыстаў і актывістаў, эканамістаў і палітыкаў, блогераў і журналістаў”, якія “падзеляцца сваім бачаннем, як ад дыктатуры падману і страху перайсці да новай Беларусі”.

Будзе дапоўнена.

Падзяліцца: