З’яўленне другой АЭС будзе “вельмі-вельмі выгадна” Беларусі, лічыць Лукашэнка
20 кастрычніка, Позірк. Мець у Беларусі другую атамную электрастанцыю “было б нядрэнна”, таму што гэта “вельмі-вельмі выгадна”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 20 кастрычніка на нарадзе па пытанні ўдасканалення сістэмы планавання і кантролю за рэалізацыяй стратэгічных праектаў.
Да будаўніцтва Беларускай атамнай станцыі, паводле яго слоў, у краіне не займаліся такімі тэхналогіямі і ўзвядзенне атамнага аб’екта прывяло да з’яўлення новай галіны.
“Выбралі дзве пляцоўкі, адну станцыю пабудавалі. І сёння ў нас спажыванне атамнай энергетыкі да агульнага спажывання электраэнергіі вышэйшае, чым у Злучаных Штатах Амерыкі і нават у Расіі. Ад агульнага недзе чвэрць мы замяшчаем за кошт мірнага атама”, — цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.
Ён адзначыў, што прапрацоўкі пытання ўзвядзення другога падобнага аб’екта на першапачатковым этапе ідуць: “Або мы дадаем два блокі на існуючай пляцоўцы, або ў Магілёўскай вобласці, дзе ў нас другая пляцоўка, будуем яшчэ два блокі. І тады больш за палову электрычнасці мы атрымаем ад атамнай станцыі. Чыстага, вельмі выгаднага прадукта”.
Намеснік міністра энергетыкі РФ Павел Сніккарс 17 кастрычніка заявіў, што ведамства “стрымана і з асцярожнасцю” адносіцца да ідэі будаўніцтва ў Беларусі другой АЭС.
2 верасня паведамлялася, што расійская дзяржкарпарацыя “Расатам” гатова дапамагчы Беларусі пабудаваць другую атамную электрастанцыю, калі адпаведнае рашэнне будзе прынята ў Мінску.
Лукашэнка неаднаразова заяўляў аб магчымасці збудавання ў Беларусі яшчэ адной АЭС. 11 жніўня, гаворачы аб распаўсюджванні ў краіне электратранспарту, пашырэнні практыкі выкарыстання электраэнергіі для ацяплення, ён выказаў меркаванне, што ў будучым “Беларусі будзе карысная і другая АЭС”.
19 траўня міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч заявіў, што ўлады “ўсё яшчэ разглядаюць” пытанне будаўніцтва трэцяга энергаблока Беларускай АЭС ці другой атамнай станцыі.
Па словах чыноўніка, спецыялісты вывучаюць патэнцыял росту спажывання электрычнасці ў краіне, складаюцца доўгатэрміновыя прагнозы. Па наяўных разліках, у 2030-2050 гадах у Беларусі “добрая перспектыва павелічэння электраспажывання”. Менавіта таму, растлумачыў міністр, разглядаецца пытанне аб павелічэнні ядзерных магутнасцей.
У лютым, сакавіку і кастрычніку 2023 года прадстаўнікі дзяржорганаў некалькі разоў заяўлялі, што рашэнне па пытанні будаўніцтва новых ядзерна-энергетычных аб’ектаў пакуль не прынятае.
Беларуская АЭС узводзіцца паблізу Астраўца пераважна за кошт крэдыту Расіі па расійскім праекце ВВЭР-1200. Генеральным праекціроўшчыкам і генпадрадчыкам выступае інжынірынгавая кампанія “АСЭ”, якая з’яўляецца галаўной арганізацыяй інжынірынгавага дывізіёна “Расатама”.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаКабанчук: Мы павінны быць гатовыя да чарговага вітка эскалацыі ў нашым рэгіёнеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаУзровень занятасці насельніцтва ў працаздольным узросце знізіўся да 83%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСамая ўплывовая канфесія — праваслаўе, самая веруючая вобласць — Брэсцкая, заяўляе ўпаўнаважаны па справах рэлігійМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка