На сустрэчы са спецпасланнікамі па Беларусі Ціханоўская ўзняла пытанні віз, пашпартоў, палітвязняў

24 лютага, Позірк. Праблемы беларусаў на радзіме і за мяжой абмеркавала Святлана Ціханоўская ў Вільнюсе з 16 дыпламатамі, якія займаюцца ў сваіх краінах беларускім пытаннем.
Удзел у сустрэчы ўзялі прадстаўнікі Канады, Чэхіі, Эстоніі, Францыі, Германіі, Ірландыі, Ізраіля, Латвіі, Літвы, Нарвегіі, Польшчы, Іспаніі, Швецыі, Вялікабрытаніі, ЗША. Да прысутных далучыўся амбасадар Украіны па асаблівых даручэннях па Беларусі Ігар Кізім, паведаміла прэс-служба дэмакратычнага лідара.
“У Беларусі шмат праблем. Самая вялікая — людзі ў турмах паміраюць. І ў нас няма простага рэцэпта, як іх вызваліць. Узровень рэпрэсій настолькі высокі, што нашая прастора для дзеянняў унутры краіны вельмі абмежаваная”, — сказала Ціханоўская.
“Лукашэнкаўская прапаганда спрабуе пераканаць людзей у тым, што яны кінутыя і ў Еўропе нас ніхто не чакае, — адзначыла дэмлідар. — Я спадзяюся, што ў сваёй камунікацыі вы будзеце падкрэсліваць: дэмакратычная Беларусь заслугоўвае таго, каб стаць часткай еўрапейскай сям’і”.
Ціханоўская выступіла за павелічэнне колькасці віз, прызнанне пратэрмінаваных пашпартоў, выдачу пашпартоў замежніка, спрашчэнне працэдуры атрымання відаў на жыхарства.
Бакі абмеркавалі таксама шляхі прыцягнення рэжыму да адказнасці, падтрымку грамадзянскай супольнасці і СМІ.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ мінулыя суткі Латвія зафіксавала рэкордную за сем месяцаў колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаЗа падзеж жывёлы супраць кіраўнікоў трох сельгаспрадпрыемстваў Гомельскай вобласці распачатыя крымінальныя справыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства



