ЕСЗД аб прысудзе Таратуту: Смяротнае пакаранне не стрымлівае злачыннасць
20 кастрычніка, Позірк. Смяротнае пакаранне ўяўляе сабой канчатковае адмаўленне чалавечай годнасці, не з’яўляецца фактарам, які стрымлівае злачыннасць, і робіць судовыя памылкі незваротнымі. Пра гэта гаворыцца ў заяве прэс-сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў (ЕСЗД) Петара Стана ў сувязі з вынесеным 19 кастрычніка Мінскім абласным судом смяротным прыгаворам Аляксандру Таратуту.
Адзначаецца, што ЕС, выказваючы шчырае спачуванне блізкім ахвяры і ўсім тым, хто пацярпеў у выніку яго “сумнага і жорсткага злачынства”, пацвярджае сваё недвухсэнсоўнае непрыманне смяротнага пакарання ва ўсіх выпадках і пры любых абставінах. У заяве змяшчаецца заклік да Беларусі, адзінай краіны ў Еўропе, дзе да гэтага часу прымяняецца смяротная кара, увесці мараторый на яе прымяненне ў якасці першага кроку да скасавання гэтай меры пакарання ў адпаведнасці з агульнасусветнай тэндэнцыяй.
Мінскі абласны суд на выязным пасяджэнні ў Слуцку 19 кастрычніка вынес смяротны прыгавор Аляксандру Таратуту, які забіў трохгадовага сына.
Маці дзіцяці асуджаная на максімальны тэрмін пазбаўлення волі — 25 гадоў ва ўмовах строгага рэжыму.
37-гадовую Анастасію Таратуту і 48-гадовага Аляксандра Таратуту прызналі вінаватымі па ч. 2 арт. 154 (наўмыснае прычыненне працяглага болю, пакут спосабамі, якія выклікаюць асаблівыя фізічныя і псіхічныя пакуты, сістэматычнае нанясенне пабояў (катаванне), здзейсненае ў дачыненні да заведама непаўналетняй, асобы, якая знаходзіцца ў бездапаможным стане і ў залежным становішчы) і пунктах 2, 6, 15 ч. 2 ст. 139 (наўмыснае супрацьпраўнае пазбаўленне жыцця іншага чалавека (забойства), заведама малалетняга, асобы, якая знаходзіцца ў бездапаможным стане, учыненае з асаблівай жорсткасцю, групай асоб) Крымінальнага кодэкса.
Паводле даных следства, у студзені 2023 года бацькі не менш як 14 разоў ударылі дзіця. Калі хлопчык быў ужо мёртвы, яны выклікалі хуткую дапамогу. Сцвярджаецца, што мужчына і жанчына збівалі дзіця за дрэнныя паводзіны, ён быў знясілены: на момант смерці важыў 7 кг.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года краіны ЕС спынілі больш за 10 тыс. спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка