На стасункі Казахстана і Беларусі ўплываюць заходнія “пагрозы санкцыйнай палітыкі”, прызнаў Лукашэнка

4 сакавіка, Позірк. “Няпростая абстаноўка”, якая складваецца ў свеце, уплывае на Беларусь, Казахстан і іх стасункі, заявіў Аляксандр Лукашэнка 4 сакавіка на сустрэчы з амбасадарам гэтай цэнтральнаазіяцкай краіны Ерланам Байжанавым.
“Асабліва [уплываюць] пагрозы санкцыйнай палітыкі з боку Захаду, — цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба. — Але мы супрацоўнічаем і павінны знаходзіць напрамкі нашага супрацоўніцтва, не ствараючы праблем для Казахстана. Вы павінны ведаць, што мы гатовыя з вамі супрацоўнічаць па ўсіх напрамках у інтарэсах вашай дзяржавы. Таму я не бачу тут вялікіх праблем”.
На яго думку, калі краіны “будуць рухацца ў напрамку, які цікавіць Беларусь і Казахстан”, яны змогуць “пераадолець не толькі санкцыі, але і любыя бар’еры і перашкоды”.
Паведамляецца, што сустрэча сярод іншага тычылася дэталяў візіту прэзідэнта Казахстана Касым Жамарта-Такаева ў Беларусь сёлета ў трэцім квартале.
Лукашэнка заявіў, што Мінск гатова пашыраць супрацоўніцтва з Астанай па стварэнні сумесных прадпрыемстваў: “У нас з вамі створаны добрыя сумесныя прадпрыемствы па вытворчасці камбайнаў, трактароў, ліфтаў, плануецца далейшае прасоўванне нашых тэхналогій і стварэнне на іх аснове сумесных прадпрыемстваў у Казахстане, Беларусі”.
“Мы гатовыя падтрымліваць вас у любы момант. Любыя вашыя пажаданні на тэрыторыі Беларусі — гэта для нас закон. Мы гатовыя да пашырэння нашай супрацы ў плане стварэння сумесных прадпрыемстваў”, — дадаў ён.
Байжанаў, які ўзначаліў казахстанскую дыпмісію ў жніўні 2023 года, сказаў, што ў яго “вельмі сур’ёзныя ўражанні” пра Беларусь, перш за ўсё ад тэхналагічнага развіцця, прамысловага патэнцыялу і людзей.
“Усе, пачынаючы ад галоўных інжынераў і заканчваючы простымі рабочымі, — яны ўсе хочуць развівацца далей, у тым ліку ў напрамку Казахстана”, — сцвярджае дыпламат.
Варта адзначыць, што з дапамогай Казахстана беларускія вытворцы і перавозчыкі абыходзяць уведзеныя краінамі Захаду санкцыі.
Больш за 250 крымінальных спраў за апошнія два гады заведзена ў Літве за парушэнне санкцый супраць Расіі і Беларусі. Напрыклад, пры вывазе з РФ і Беларусі фанеры санкцыі спрабуюць абысці, змяніўшы краіну паходжання тавару, — пазначаюць, што тавар зроблены ў Казахстане ці Турцыі. Таксама змяняецца мытны код тавара.
У той жа час праз рэпрэсіі і заходнія санкцыі многія супрацоўнікі ІТ-кампаній эмігравалі менавіта ў Казахстан. За апошнія два гады з Беларусі пераехала больш за тысячу спецыялістаў, паведамляў раней амбасадар гэтай краіны.
Казахстан — адзін з асноўных гандлёва-эканамічных партнёраў Беларусі. За сем месяцаў 2023 года ўзаемны тавараабарот склаў 683 млн долараў, за ўвесь 2022-і — 1,24 млрд, 2021-ы — больш за 1 млрд.
Краіны з’яўляюцца саюзнікамі па Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы і партнёрамі па Еўразійскім эканамічным саюзе.

- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВільнюскі саміт асудзіў Беларусь за дапамогу РФ нароўні з КНДР і ІранамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТравень стаў рэкордным месяцам ад пачатку года паводле колькасці спробаў нелегалаў трапіць з Беларусі ў ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПерапад тэмператур у меншай ступені паўплываў на расліны ва ўгноеных глебах — Інстытут меліярацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ свеце адбылося 3–5 цыклаў рэканструкцыі меліярацыйных сістэм, у Беларусі спрабуюць правесці першы — МінсельгасхарчМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВячорка: Наўроцкі цудоўна ведае беларускую сітуацыю і разумее важнасць Беларусі для ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКарбалевіч: У пытанні Беларусі сярод польскіх палітыкаў існуе кансэнсус (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАбранне новага прэзідэнта Польшчы не прывядзе да неадкладных наступстваў для Беларусі, лічыць ШрайбманМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+