Ціханоўская: Я перамагла, але Лукашэнка як класічны баязлівец адмовіўся сыходзіць у адстаўку
7 сакавіка, Позірк. “Я перамагла. Мы перамаглі. Але як класічны баязлівец Лукашэнка адмовіўся сыходзіць у адстаўку. Замест гэтага ён развязаў тэрор супраць уласнага народа. Наш цудоўны мірны пратэст быў патоплены ў крыві, слязах, болі”, — заявіла Святлана Ціханоўская на сустрэчы з маладымі сябрамі Еўрапейскай народнай партыі ў рамках яе з’езду 6 сакавіка ў Бухарэсце.
Як паведаміў “Позірку” галоўны дарадца дэмакратычнага лідара Франак Вячорка, Ціханоўская выступіла разам з прэзідэнтам Еўрапейскага парламента Рабертай Метсола.
На думку Ціханоўскай, калі б Лукашэнка апынуўся ў адным памяшканні з жанчынамі-лідарамі, яго хапіў бы сардэчны прыступ. “У яго састарэлым светапоглядзе месца жанчыны — на кухні варыць боршч, але не ў палітыцы. Калі ў 2020 годзе я балатавалася ў прэзідэнты замест свайго зняволенага мужа, дыктатар зарэгістраваў мяне жартам. “Ніхто не будзе галасаваць за жанчыну”, — сказаў ён”, — нагадала Ціханоўская*.
Лукашэнка, канстатавала яна, часта паўтарае, што не ваюе з жанчынамі, “аднак менавіта гэта ён і робіць”. “І гэта тычыцца не толькі жанчын. Сярод 1.500 палітвязняў амаль палова — моладзь. Гэта актывісты і валанцёры, прадпрымальнікі і журналісты, парамедыкі і маладыя Інжынеры. Рэжым таксама нападае на студэнтаў”, — сказала дэмлідар.
Паводле яе слоў, многія палітвязні, у тым ліку яе муж, утрымліваюцца без сувязі са знешнім светам, у поўнай ізаляцыі, у карцэрах. “Гэта найгоршая форма катаванняў”, — мяркуе Ціханоўская.
Яна адзначыла, што некаторыя спрабавалі пакончыць з сабой, “атрымаўшы драконаўскія тэрміны — 5, 8, 12 гадоў”. “Адзін (Сцяпан Латыпаў падчас суда над ім. — “Позірк”.) больш не мог выносіць такіх пакут і паспрабаваў перарэзаць сабе горла асадкай — адзінай асабістай рэччу, якую яму дазволілі мець… У вельмі рэдкіх лістах дадому палітвязні пішуць, што больш не мараць пра свабоду. Іх мары пра ежу, проста пра нармальную ежу… Сцяпан Латыпаў, памірае ад цынгі… Некаторыя іншыя ўжо страцілі надзею на вызваленне і гатовыя скончыць гэтак жа, як Аляксей Навальны”, — заявіла палітык.
Ціханоўская заклікала зрабіць вызваленне палітвязняў прыярытэтам і абавязацельствам. “Відавочна, у нас няма ключа ад турмаў. Але ў нас ёсць іншыя інструменты. Цягам амаль двух гадоў не ўводзілася ніякіх жорсткіх санкцый за рэпрэсіі, катаванні і палітвязняў. Калі рэжым будзе ведаць, што за кожную смерць, за кожнае незаконнае затрыманне будзе наступаць адказнасць — сітуацыя можа быць зусім іншай”, — упэўненая дэмлідар.
* У траўні 2020 года на Мінскім трактарным заводзе Лукашэнка заявіў, што “ніхто не прагаласуе ў Беларусі” за жонку блогера Сяргея Ціханоўскага, які на той момант яшчэ знаходзіўся на волі, але ўжо атрымаў адмову ў рэгістрацыі сваёй ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты. “У нас Канстытуцыя не пад жанчыну. І ў нас грамадства не саспела для таго, каб галасаваць за жанчыну”, — сказаў Лукашэнка.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ перыяд калядных і навагодніх святаў на пажарах загінула 52 чалавекі — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСвята-Елісавецінскі манастыр, што падтрымлівае вайну РФ супраць Украіны, у 2024 годзе наведала 10,5 тыс. экскурсантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ экскурсіі і экскурсійныя маршруты па Беларусі ўключана 1.400 рэлігійных аб'ектаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаДадатнае сальда знешняга гандлю таварамі з краінамі СНД зменшылася ў 1,2 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда гандлю таварамі за год вырасла ў 1,6 раза, перавысіўшы 4,2 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства7 студзеня ў Беларусі зафіксаваны тэмпературны рэкорд дня за ўвесь перыяд метэаназіранняўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка