Ціханоўская: Часам складваецца ўражанне, што заходнія палітыкі спрабуюць закрыць пытанне, але не развязаць праблему

Апублікавана ў адкрытай версіі “Позірку” 10 сакавіка.
8 сакавіка, Позірк. Беларусы “заўсёды будуць удзячныя” сусветнай дэмакратычнай супольнасці за падтрымку і салідарнасць, аднак “дэмакратыі павінны быць смялейшымі і больш рашучымі ў супрацьстаянні такім дыктатарам, як Пуцін і Лукашэнка”, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 8 сакавіка, выступаючы на з’ездзе Еўрапейскай дэмакратычнай партыі (ЕДП).
З’езд ЕДП прайшоў у Фларэнцыі (Італія), Ціханоўская выступіла перад дэлегатамі анлайн у фармаце інтэрактыўнага дыялогу, паведаміў “Позірку“ яе галоўны дарадца Франак Вячорка.
“Мы павінны разумець, што дыктатараў нельга ўлагодзіць або перавыхаваць. Яны могуць толькі змагацца. Дэмакратыі павінны паказаць свае зубы. Для дыктатараў дэмакратыі часта выглядаюць слабымі і нерашучымі. Таму што яны разумеюць толькі мову сілы”, — сказала Ціханоўская.
На яе думку, “дыктатары спадзяюцца, што дэмакратыі стомяцца, стомяцца ад Беларусі, стомяцца ад Украіны”, і “праз нейкі час усё вернецца на кругі свая”.
“Захад павінен дакладна сказаць: рэжым Лукашэнкі нелегітымны. Я здзіўленая, што некаторыя СМІ дагэтуль называюць яго прэзідэнтам. Ён злачынец”, — падкрэсліла дэмлідар.
Часам, паводле яе слоў, складваецца ўражанне, што заходнія палітыкі “спрабуюць закрыць пытанне, але не развязаць праблему”. “Нават уведзеныя санкцыі маюць так шмат шчылін, што дазваляюць рэжыму лёгка іх абысці. З аднаго боку, мы чуем рэзкія словы асуджэння, з другога — бачым, як з рэжымам працягваюць гандляваць”, — удакладніла Ціханоўская.
Яна заклікала дэмакратычныя краіны падтрымаць беларускі дэмакратычны рух: “Мы востра маем патрэбу ў падтрымцы нашых СМІ, рэпрэсаваных, тых, хто працягвае змагацца “на зямлі”. Ізалюючы рэжым, не ізалюйце народ. Выдавайце візы і адкрыйце межы для беларусаў, як гэта рабілі дэмакратычныя краіны ў часы Халоднай вайны. Сумна бачыць, што некаторыя дзяржавы абмяркоўваюць забарону ў дачыненні да беларусаў. Забароніце рэжым, а не народ”.
Паводле пераканання Ціханоўскай, аднойчы Беларусь пазбавіцца “ад тыраніі”. “Мы вырвемся з рускіх кіпцюроў. Пуцін і Лукашэнка пацерпяць паразу. Надыдзе дзень, калі Беларусь стане членам Еўрапейскага саюза, мы будзем жыць у паважанай у свеце краіне. Гэта вялікая мара, але за гэтую мару варта змагацца”, — падкрэсліла палітык.
“Я не ведаю, як і калі адбудуцца перамены, але мы павінны быць гатовыя да гэтага моманту. Калі я кажу “мы”, я маю на ўвазе не толькі беларусаў, але і Захад. Нам патрэбныя моцныя дэмакратычныя інстытуты, нам патрэбныя саюзнікі. Нам патрэбны план рэформаў. Дэмакратычныя перамены ў Беларусі могуць справакаваць перамены ў Расіі і дапамагчы Украіне выйграць вайну”, — заявіла Ціханоўская.
ЕДП — цэнтрысцкая палітычная партыя, якая падтрымлівае еўрапейскую інтэграцыю. Заснаваная ў 2004 годзе. Уваходзіць у кааліцыю “Абнаўляючы Еўропу”, якая мае ў Еўрапарламенце 98 з 705 месцаў.
Чарговыя выбары ў заканадаўчы і прадстаўнічы орган Еўрасаюза пройдуць з 6 па 9 чэрвеня 2024 года.


- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ ЕС наспела неабходнасць выпрацаваць адзіную палітыку ў дачыненні да беларусаў без пашпартоў — ДэйкалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа 30 гадоў плошча лясоў у Беларусі павялічылася на 1 га, імі пакрыта 47% тэрыторыі краіны — даныя МінлясгасаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаВызваленне палітвязняў і зніжэнне рэпрэсій — гэта "розныя трэкі", лічыць эксперт БХК ДэйкалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ Беларусі дзяржава таталітарызуе і манапалізуе сферу асабістага жыцця — БХКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка6% плошчаў паляўнічых угоддзяў знаходзяцца ў бязвыплатным карыстанні Кіраўніцтва справамі прэзідэнта — Мінлясгас (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю спажывецкімі таварамі за год павялічылася амаль у 8 разоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка ад пачатку года выраслі амаль на 9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства