Завяршаецца падрыхтоўка да экспедыцыі на МКС, у якой удзельнічае беларуска Васілеўская

9 сакавіка, Позірк. Падрыхтоўка да экспедыцыйнага наведвання Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС), у якім удзельнічае беларуска Марына Васілеўская, выйшла на завяршальны этап, вынікае з інфармацыі на сайце Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў імя Юрыя Гагарына.
Адзначаецца, што 7 сакавіка на касмадроме Байканур (Казахстан) удзельнікі экспедыцыі правялі так званую “прымерку” пілатуемага карабля “Саюз МС-25” — пагрузіліся ў яго, “азнаёміліся з месцамі размяшчэння грузаў у бытавым адсеку і касмічнай капсуле”, выканалі “працу з абсталяваннем”, а таксама “іншыя прадугледжаныя планам трэніроўкі дзеянні”.
У асноўны склад уваходзяць камандзір экіпажа, касманаўт “Раскосмасу” Алег Навіцкі (РФ, ураджэнец Беларусі), бортправадніца авіякампаніі “Белавія” Марына Васілеўская (Беларусь) і астранаўт НАСА Трэйсі Колдуэл-Дайсан (ЗША). Іх дублёры — Іван Вагнер (РФ), Анастасія Лянкова (Беларусь) і Дональд Петыт (ЗША).
Першапачаткова палёт з удзелам беларускі быў запланаваны на сакавік 2023 года. Пасля было заяўлена, што праз узніклую няштатную сітуацыю ён перанесены на восень. Пазней тэрмін перанеслі яшчэ на паўгода — старт карабля намецілі на люты, а затым на 13 сакавіка 2024 года.
Цяпер запланавана, што карабель “Саюз МС-25” стартуе на арбіту 21 сакавіка. Беларуская ўдзельніца экспедыцыі правядзе на МКС 12 дзён.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 5 кастрычніка — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць настаўнікаў у Беларусі за пяць гадоў скарацілася на 13,3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі працягвае павялічвацца колькасць вакансій для замежных работнікаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаДля Еўропы цяпер час захоўваць вернасць каштоўнасцям, а не падпарадкоўвацца інтарэсам бізнесу, лічыць ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаЦіханоўская: Мы хацелі б, каб пасля заканчэння эпохі Лукашэнкі ў Беларусі развіваўся прыватны бізнесМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы хочам, каб Беларусь стала такой, як сённяшняя Іспанія, — свабоднай, дэмакратычнай і моцнай еўрапейскай краінайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаБарэль: Рэпрэсіі ў Беларусі пачаліся ў 1994 годзе і працягваюцца дагэтульМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства


