Здароўе дзяцей, знойдзеных у Пухавіцкім раёне пасля 10 гадзін пошукаў, не выклікае асцярог — Мінздароўя

11 сакавіка, Позірк. Стан дзвюх малалетніх дзяўчынак (гады нараджэння — 2020 і 2022), якіх шукалі 10 гадзін у Пухавіцкім раёне (Мінская вобласць), стабільны і не выклікае трывогі, паведаміла раніцай 11 сакавіка прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
“Плануецца пасля правядзення неабходных дадатковых медыцынскіх кансультацый адправіць малых дадому”, — адзначае ведамства.
Дзеці згубіліся ў вёсцы Рыбцы 10 сакавіка. Паводле інфармацыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, іх шукалі 600 чалавек, было задзейнічана 50 адзінак тэхнікі. “Пошукі ажыццяўляліся па бліжэйшых населеных пунктах: абследаваліся лес, палі, меліярацыйныя каналы, чыгуначныя пуці, берагавая лінія ракі Свіслач”, — паведамляе МНС.
11 сакавіка ў 3:18 дзяўчынак знайшлі ў лесе каля садовага таварыства “Колас Залаты” — за 2,5 км ад вёскі Рыбцы. МНС паведаміла, што іх шпіталізавалі з дыягназам “агульнае пераахаладжэнне”.


- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 9 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з дыпламатамі вызваленне палітвязняў, паведаміла пра планы дэмсіл (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь другі месяц запар на апошнім месцы ў ЕАЭС паводле дынамікі сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе малы і сярэдні бізнес амаль на чвэрць павялічыў выручку ад продажаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка