Рагачоўскі святар Кавальчук вызваліўся пасля двух арыштаў і выехаў з Беларусі

11 сакавіка, Позірк. Былы настаяцель праваслаўнага прыходу храма Успення Прасвятой Багародзіцы ў Рагачове (Гомельская вобласць) іерэй Ігар Кавальчук вызваліўся пасля двух адміністрацыйных арыштаў і пакінуў Беларусь, паведаміла 11 сакавіка ініцыятыва “Хрысціянская візія”.
Святар, які з’яўляецца грамадзянінам Украіны, быў затрыманы 8 лютага пасля вяртання з Італіі. Праз знойдзеныя ў яго тэлефоне падпіскі на “экстрэмісцкія рэсурсы” ў дачыненні да Кавальчука склалі пратакол паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць). Пасля ён быў арыштаваны на 15 сутак.
23 лютага іерэй на волю не выйшаў — на яго склалі новы пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні і зноў арыштавалі.
24 студзеня стала вядома, што беларускі святар Андрэй Наздрын, які перайшоў пад юрысдыкцыю Польскай праваслаўнай царквы, пачаў служэнне ў вёсцы Малешы і горадзе Браньск (Падляскае ваяводства). Раней ён быў клірыкам Гродзенскай епарзіі. Святы сінод Рускай праваслаўнай царквы (РПЦ) дазволіў яму перайсці ў Польскую царкву 27 снежня 2023 года. Праз некалькі дзён святар паведаміў, што ўжо знаходзіцца ў Польшчы.
За час грамадска-палітычнага крызісу ў Беларусі іерэй Андрэй Наздрын некалькі разоў пацярпеў праз сваю грамадзянскую пазіцыю. Паводле інфармацыі “Хрысціянскай візіі”, Наздрын быў адным з тых, хто дапамагаў затрыманым падчас пратэстаў летам 2020 года і пазней.
У красавіку 2023 года стала вядома, што святары Аляксандр Кухта і Георгій Рой, якія пакінулі Беларусь праз пераслед уладаў у сувязі з пазіцыяй па ўнутрыпалітычным крызісе і расійскай агрэсіі ва Украіне, прынятыя ў Канстанцінопальскую праваслаўную царкву. У Вільнюсе яны заснавалі беларускі прыход Сусветнага патрыярхату. У адрозненне ад сітуацыі з Наздрыным, які атрымаў благаслаўленне на пераход у іншую памесную царкву, епіскапат Беларускага экзархату РПЦ абвясціў, што Кухце і Рою забаронена служыць, бо яны “самавольна пакінулі” свае прыходы і выйшлі з-пад юрысдыкцыі Маскоўскага патрыярхата.
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года Беларусь і Расія былі аўтсайдарамі ў ЕАЭС па росце сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- КДБ дадаў у "спіс тэрарыстаў" яшчэ дзесяць чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваУ Баранавічах перакрыты рэкорд холаду амаль паўвекавой даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаГрузія не ўпусціла назад яшчэ аднаго актывіста беларускай дыяспарыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаЗа траціну 2025 года фізічныя асобы прадалі валюты амаль на 238 млн долараў больш, чым набылі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка