ЗША запланавалі падтрымку дэмакратычнай Беларусі ў 2025 фінансавым годзе

11 сакавіка, Позірк. У праекце бюджэту Злучаных Штатаў Амерыкі на 2025 фінансавы год прадугледжаная падтрымка дэмакратычнай Беларусі, вынікае з апублікаванага 11 сакавіка паведамлення на сайце Дзяржаўнага дэпартамента ЗША.
Не называючы лічбаў, Дзярждэпартамэнт заяўляе, што “запыт на 2025 фінансавы год адлюстроўвае пастаянную падтрымку Злучанымі Штатамі такіх нестабільных краін, як Малдова і Грузія, і будзе спрыяць намаганням па забеспячэнні дэмакратычнай будучыні ў Беларусі”.
Акрамя гэтага, адзначаецца на сайце ведамства, сродкі плануецца накіраваць на “ўмацаванне эканамічнай і дэмакратычнай устойлівасці Арменіі і яе сувязяў з Захадам”, на “падтрымку пераход краін Заходніх Балкан да сяброўства ў ЕС”, фінансаванне “рэгіянальных праграм, якія падвышаюць празрыстасць замежных інвестыцый, садзейнічанне развіццю прафесійнай журналістыкі”, а таксама “садзейнічанне сувязям паміж людзьмі і эканамічнай інтэграцыі ў мэтах умацавання рэгіянальнай стабільнасці”.
Асноўны аб’ём міжнароднай дапамогі ЗША прадугледжаны для Украіны. Паведамляецца, што 482 млн долараў разам з “дадатковым запытам для мэтаў нацыянальнай бяспекі” будуць спрыяць “аднаўленню эканомікі Украіны, умацуюць яе ўстойлівасць і здольнасць абараняцца ад поўнамаштабнага ўварвання Расіі”, “забяспечаць прагрэс у правядзенні рэформаў, неабходных для ўступлення ў ЕС”.
Ціханоўская заклікала "апраўдаць вельмі вялікія чаканні" беларусаў ад стратдыялогу ЗША і дэмакратычнага руху


- Грамадства, ПалітыкаУ мінулыя суткі Латвія зафіксавала рэкордную за сем месяцаў колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаЗа дапушчанае падзеж жывёлы супраць кіраўнікоў трох сельгаспрадпрыемстваў Гомельскай вобласці распачатыя крымінальныя справыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка

