Беларуская рэдакцыя “Радыё Ўнет” паведаміла аб прыпыненні вяшчання

14 сакавіка, Позірк. Пра “часовае прыпыненне” працы паведаміла 14 сакавіка беларуская рэдакцыя польскай радыёстанцыі “Радыё Ўнет”.
“На жаль, дагэтуль мы не маем інфармацыі ад Міністэрства замежных спраў Польшчы аб працягу падтрымкі беларускай рэдакцыі”, — гаворыцца ў заяве.
Рэдакцыя падзякавала “слухачам і гасцям праграм”. “Верым у лепшае. І яшчэ пачуемся!” — адзначылі журналісты.
Беларуская рэдакцыя “Радыё Ўнет” створаная журналістамі, вымушанымі пакінуць Беларусь праз рэпрэсіі. Пачала вяшчанне 11 лістапада 2020 года.
Праграмы на беларускай мове выходзілі ў эфір кожны будні дзень раніцай і ўвечары “для таго, каб беларусы, якія пакінулі родную краіну, маглі мець голас за мяжой і ведаць, што адбываецца з беларускім грамадствам у розных кутках свету”, адзначаецца на сайце “Радыё Ўнет”.
Беларуская рэдакцыя польскага радыё прыпыніла працу на фоне сітуацыі вакол тэлеканала “Белсат”.
26 студзеня 2024 года дырэктар тэлеканала Агнешка Рамашэўска-Гузы паведаміла на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку” пра цяжкія ўмовы працы пасля змены ўлады ў Польшчы. Паводле яе слоў, фінансаванне падоўжанае толькі на месяц, пры гэтым 80% супрацоўнікаў, якія з’ехалі з Беларусі, не маюць запасу грашовых сродкаў, паколькі здымаюць кватэры і выхоўваюць дзяцей, а 17 чалавек, якія працавалі на канал, сядзяць у беларускіх турмах.
7 лютага прэс-сакратар МЗС Польшчы Павел Вроньскі заявіў, што ўрад плануе і далей фінансаваць “Белсат”.
8 сакавіка дырэктар паведаміла пра скарачэнне гадавога бюджэту тэлеканала “Белсат” на 46%.
Паводле яе слоў, у 2023 годзе бюджэт складаў 74 млн злотых. 63 млн паступалі ад Міністэрства замежных спраў, 11 млн — дзяржаўнага Польскага тэлебачання (TVP), у структуру якога ўваходзіць “Белсат”.
12 сакавіка стала вядома, што Рамашэўска-Гузы звольненая са сваёй пасады. Тады ж было абвешчана, што новым дырэктарам тэлеканала стане Аляксей Дзікавіцкі, які да гэтага займаў пасаду намесніка дырэктара.
13 сакавіка Вроньскі абверг інфармацыю аб двухразовым скарачэнні фінансавання “Белсата”.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года краіны ЕС спынілі больш за 10 тыс. спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+