Белстат: Сельгасвытворчасць вырасла на 6,9%
15 лютага, Позірк. Вытворчасць прадукцыі ў гаспадарках усіх катэгорый (сельгасарганізацый, фермерскіх, насельніцтва) у студзені-лютым 2024 года ў бягучых цэнах склала 3 млрд 92,8 млн рублёў, што ў супастаўных цэнах на 6,9% больш, чым за аналагічны перыяд 2023-га, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
У студзені быў зафіксаваны рост на 4,3%.
У гаспадарках усіх катэгорый выраблена жывёлы і птушкі (у жывой вазе) 298,2 тыс. т (294,3 тыс. т; +1,3%), малака — 1.392,2 тыс. т (1.279,2 тыс. т; +8,8%).
Паводле звестак Еўразійскай эканамічнай камісіі, у студзені вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі ў Еўразійскім эканамічным саюзе ў параўнанні са студзенем 2023 года павялічылася на 0,5%. Рост назіраўся ў Беларусі — на 4,3%, Кыргызстане — на 1,4% і Казахстане — на 0,4%; зніжэнне зафіксавана ў Расіі — на 0,2%. Даныя па Арменіі прадастаўляюцца адзін раз у квартал.
Цэны ў гадавым вымярэнні ў саюзе выраслі на 6,9%: у Расіі — на 10,5%, Кыргызстане — на 0,4%; у Арменіі, Казахстане і Беларусі яны знізіліся на 6,6%, 4,8% і 3% адпаведна.
У 2023 годзе, паводле даных Белстата, сельгасвытворчасць у бягучых цэнах склала 33,1 млрд рублёў, што ў супастаўных цэнах на 1,1% больш, чым за 2022-ы.
Найбольшую ўдзельную вагу ў агульным аб’ёме вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі займалі Мінская (26,6%) і Брэсцкая (22,5%) вобласці, далей ідуць Гродзенская (17,3%), Гомельская (12,2%), Віцебская (10,8%) і Магілёўская (10,5%).
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій у Беларусі вырасла за год амаль на 20% — ЕЭК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка