СМІ: Былы журналіст Андрэй Толчын асуджаны на 2,5 года пазбаўлення волі

21 сакавіка, Позірк. Гомельскі абласны суд 21 сакавіка прыгаварыў да 2,5 года пазбаўлення волі 64-гадовага былога журналіста Андрэя Толчына, паведамляе “Радыё Свабода”.
Суддзёй на працэсе быў Дзмітры Казлоў. Толчына судзілі паводле ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта), 3691 (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь) Крымінальнага кодэкса.
Першапачаткова яму інкрымінавалі таксама ч. 1 арт. 3614 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Андрэй Толчын — стваральнік гомельскай гарадской газеты “Гомельскія ведамасці”, а таксама фрылансер, які супрацоўнічаў з некалькімі незалежнымі выданнямі. Яго неаднаразова затрымлівалі і судзілі за журналісцкую дзейнасць. Пасля падзей 2020 года Толчын сышоў з прафесіі.
Ён быў затрыманы 27 верасня 2023 года.
Паводле звестак БАЖ, у няволі ўтрымліваецца 34 прадстаўнікі СМІ.

- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь застаецца на перадапошнім месцы ў ЕАЭС паводле ўзроўню намінальнага заробкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале самыя дарагія ў ЕАЭС кароткатэрміновыя валютныя крэдыты былі ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі зафіксаваныя першыя тэмпературныя рэкорды лета 2025 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку чэрвеня ў ЕС спынілі больш спробаў парушэння мігрантамі мяжы з боку Беларусі, чым за студзень і люты разам узятыяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства