Затрымана мінімум 18 сябраў “Маладога фронту”, сярод іх брат кіраўніка арганізацыі Урбановіча

22 сакавіка, Позірк. За апошнія чатыры дні былі затрыманыя мінімум 18 сябраў “Маладога фронту”, сярод іх чатыры дзяўчыны, паведамляе тэлеграм-канал арганізацыі.
Адзначаецца, што ў Лагойску (Мінская вобласць) вечарам 21 сакавіка і раніцай 22 сакавіка затрыманыя чатыры чалавекі. Вядомыя імёны двух з іх: Мікіта Пацёмкін і Ігар Урбановіч.
Паводле звестак “Маладога фронту”, затрыманыя таксама два браты кіраўніка арганізацыі Дзяніса Урбановіча Максім і Арцём, а таксама бацька Іосіф Урбановіч і сястра Марыля Урбановіч.
“Наша Ніва” паведамляе, што сярод затрыманых толькі адзін са сваякоў Урбановіча — брат Максім.
Сцвярджаецца, што Максім Урбановіч быў “моцна збіты супрацоўнікамі КДБ”, пасля чаго этапаваны ў СІЗА КДБ.
Грамадскі актывіст Дзяніс Урбановіч узначаліў “Малады фронт” у 2018 годзе.
У чэрвені 2020-га і сакавіку — красавіку 2021 года ён адбываў 15-сутачны адміністрацыйны арышт. У жніўні 2021 года Урбановіча затрымлівалі ў Нароўлі (Гомельская вобласць), падазравалі ў арганізацыі масавых беспарадкаў у Мазыры ў жніўні 2020 года.
Урбановіч у канцы 2021 года праз рызыку крымінальнага пераследу нелегальна выехаў ва Украіну і цяпер ваюе супраць Расіі ў палку Каліноўскага. У траўні 2022 года быў цяжка кантужаны. У студзені 2023 года таксама атрымаў раненні.
“Малады фронт” — апазіцыйны моладзевы рух, заснаваны ў 1997 годзе. У жніўні 2022 года прызнаны беларускімі ўладамі “экстрэмісцкім фарміраваннем”.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваУ Брэсце і Высокім зафіксаваныя першыя тэмпературныя рэкорды восені (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЛітоўскі дэпутат папракнуў Вашынгтон у непрыцягненні краін ЕС да вызвалення палітзняволеных у Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 2 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка