Лукашэнка выказаў спачуванні Пуціну ў сувязі з тэрактам, МЗС Беларусі пазычыла плёну выратавальнай аперацыі

22 сакавіка, Позірк. Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі з “жахлівым тэрактам у канцэртнай зале “Крокус Сіці Хол” у Падмаскоўі, у выніку якога пацярпелі мірныя жыхары”, паведамляе неафіцыйны тэлеграм-канал яго прэс-службы.
Яно адрасавана асабіста Уладзіміру Пуціну.
“Рашуча асуджаем гэта зверскае забойства ні ў чым не вінаватых людзей, якому не можа быць ніякага апраўдання”, — заявіў ён.
Лукашэнка перакананы, што “ўсе якія прынялі ўдзел у планаванні і здзяйсненні гэтага акта гвалту будуць усталяваныя і панясуць заслужанае пакаранне”.
“У гэты журботны час жадаю мужнасці і стойкасці родным і блізкім загінуўшых, каб перажыць незаменную страту, а таксама больш хуткага аднаўлення ўсім пацярпелым”, — гаворыцца ў спачуванні.
У падмаскоўнай канцэртнай зале ўвечары 22 сакавіка адбылася стральба перад выступам рок-гурта “Пікнік”. Афіцыйных звестак аб загінуўшых і пацярпелых няма. Паводле даных расійскіх СМІ, загінулі ад 15 да 40 чалавек.
Паведамляецца таксама, што тыя, хто нападаў, кінулі гранаты і разлілі запальную сумесь. У тэлеграм-каналах распаўсюджваюцца кадры палаючага комплексу.
Амбасада Беларусі ўдакладняе інфармацыю аб наяўнасці пацярпелых у тэракце грамадзян краіны.
“Мы з глыбокім болем сочым за тым, што адбываецца ў Маскве. Гэты жахлівы тэрарыстычны акт не можа мець апраўданняў, — заявіў МЗС Беларусі ў сваім неафіцыйным тэлеграм-канале. — Мы разам з брацкім расійскім народам у гэтыя цяжкія хвіліны. Зычым плёну выратавальнай аперацыі. Выказваем шчырыя спачуванні родным і блізкім загінулых, найхутчэйшага выздараўлення пацярпелым”.
- Грамадства
 - Бяспека, Палітыка
 - Палітыка, Эканоміка
 - Грамадства
 - Грамадства, Палітыка
 - Палітыка, Эканоміка
 - АнонсыАнонсы падзей на 4 лістапада — 16 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - Грамадства, Палітыка
 - ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–3 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - Грамадства, Палітыка
 - Грамадства, Палітыка
 - Грамадства, Эканоміка
 - Грамадства
 - Грамадства, Палітыка
 - Грамадства
 - Грамадства, Палітыка
 - Палітыка, Эканоміка
 - Эканоміка
 - Палітыка
 - Грамадства
 



