Латушка рэкамендаваў Ціханоўскай надаваць больш увагі ўнутраным праблемам

23 сакавіка, Позірк. Дэмакратычная супольнасць Беларусі фактычна сфармавала “вобраз дзяржавы”, якая “ствараецца на нашых вачах”, заявіў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка 23 сакавіка ў Празе на ІІІ Канферэнцыі беларусаў свету.
“Дэмакратычныя сілы ўжо стварылі тры ўстойлівыя інстытуты — мы маем прэзідэнта-электа, Аб’яднаны пераходны кабінет і Каардынацыйную раду”, — адзначыў палітык. Ён лічыць важным умацоўваць гэтыя структуры.
Акрамя гэтага, паводле слоў Латушкі, маюцца грамадзянскія ініцыятывы і грамадска-палітычныя арганізацыі, незалежныя СМІ, аналітычныя цэнтры, некамерцыйныя недзяржаўныя арганізацыі, народныя амбасады за мяжой і нават свая апазіцыя.
Такім чынам, сказаў палітык, “створаны каркас”, які “трэба нарасціць сілай, моцай і канкрэтнымі справамі”.
Латушка заявіў, што падтрымлівае кіраўніцу АПК Святлану Ціханоўскую ў працы па “адвакатаванні беларускай справы за мяжой”, аднак чакае, што яна будзе “больш увагі надаваць унутранай палітыцы”. “Нашым унутраным праблемам і праблемам, якія нас непакояць з пункту гледжання дзейнасці нашых інстытутаў”, — патлумачыў ён.
Кіраўнік НАУ лічыць важным, каб структуры дэмсіл прымалі рашэнні, якія “разумелі б беларускія грамадзяне”.
АПК, на думку Латушкі, дагэтуль “не стаў рэальнай выканаўчай уладай” або “органам, які мусіць выконваць гэтыя задачы”.
У той жа час будучыя выбары ў КС ён назваў “прынцыпава важнай палітычнай падзеяй і акцыяй”.
“Мы столькі гадоў марылі абіраць нашых прадстаўнікоў, — сказаў палітык. — І гэта першы крок, шанец, каб стварыць прадстаўнічы орган, голас якога будзе чутны не толькі за мяжой, але і ў самой Беларусі”.
“Я чуў апошнюю заяву спадара [Андрэя] Ягорава (спікера КС. — “Позірк”.), шкада што яго тут сёння няма, гэта таксама праява палітычнага жэсту, што непрымальна… Але ён прапанаваў правесці выбары 25 траўня. Я лічу, што ўльтыматумы тут недапушчальныя, і падтрымліваю прапанову [прадстаўніка АПК па замежных справах] Валера Кавалеўскага правесці выбары <…>, калі ў Еўропе будуць абіраць дэпутатаў Еўрапарламента — 6–8 чэрвеня”, — дадаў Латушка.
У кантэксце выбараў у КС ён адзначыў, што неабходна ведаць, ці маецца платформа, на якой яны будуць праходзіць, наколькі яна бяспечная, ці маюцца крыніцы фінансавання.
- Грамадства, ЭканомікаЖаночае беспрацоўе ў Беларусі з 2020 года скарацілася з 3,3% да 2,7% — міністр працыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПасля ўводу ў эксплуатацыю БелАЭС цана на электраэнергію расце насуперак абяцанням уладаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 6 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаФранцузскі сенатар заклікаў не верыць ЛукашэнкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь займае перадапошняе месца ў ЕАЭС па ўзроўні намінальнага заробкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ 2024 годзе ў мінскім метро выяўлена каля тысячы небяспечных прадметаў — кіраўнік метрапалітэнаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені страхавыя арганізацыі сабралі ўнёскаў на 8,9% больш, чым годам раней — МінфінМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаСпынена фінансаванне інвестпраектаў у Беларусі міжнароднымі банкамі на 19 млн еўра — Інстытут эканомікі НАН (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 5 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаНа сустрэчы альянсу парламенцкіх груп "За дэмакратычную Беларусь" выступяць дэпутаты з Італіі, Францыі, Украіны, Грузіі і іншых краінМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка