ЕАБР: Рост ВУП Беларусі ў студзені-лютым абумоўлены нізкай базай аналагічнага перыяду 2023-га

25 сакавіка, Позірк. Высокія тэмпы росту валавога ўнутранага прадукту Беларусі ў студзені-лютым абумоўленыя “нізкай базай адпаведнага перыяду 2023 года, калі скарачэнне ВУП склала ў гадавым выражэнні 3,5%”, гаворыцца штотыднёвым макрааглядзе Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР).
Паводле даных экспертаў, таксама паскарэнню росту спрыяў “каляндарны фактар, які павялічыў фонд працоўнага часу ў лютым [высакоснага] 2024-га ў параўнанні з лютым 2023-га”.
“Негатыўны ўплыў на дынаміку ВУП па-ранейшаму аказвае сектар інфармацыйных паслуг і сувязі, аб’ём <…> якіх скараціўся на 5,4% у гадавым выражэнні”, — падкрэсліваецца ў паведамленні.
Аб’ём ВУП у Беларусі за студзень — люты 2024 года ў бягучых цэнах склаў 34,5 млрд рублёў. У супастаўных цэнах да таго ж перыяду 2023-га ён вырас на 4%.
Індэкс-дэфлятар ВУП за гэты перыяд у адносінах да аналагічнага перыяду папярэдняга года склаў 109,1%.
У 2023 годзе ВУП вырас на 3,9%, у 2022-м — знізіўся на 4,7%, у 2021-м эканоміка вырасла на 2,3%, у 2020-м — скарацілася на 0,9%,
Паводле найважнейшых прагнозных (дэ-факта планавых) параметраў развіцця краіны на 2024 год, прырост ВУП павінен скласці 3,8%.
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПераслед рэжымам Лукашэнкі беларусаў за мяжой з'яўляецца праблемай і дэмакратычных краін — член КР ХалопіцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВіцэ-прэзідэнт Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў заклікала дапамагаць беларусам, якія засталіся без дакументаў за мяжойМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ дзень заявы Туска пра гатоўнасць адкрыць яшчэ два памежныя пераходы зафіксаваная рэкордная за тыдзень актыўнасць нелегалаў на польскай мяжы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛукашэнка захапіў уладу толькі дзякуючы жорсткасці, рэпрэсіям і падтрымцы Пуціна — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаПасля паслаблення амерыканскіх санкцый "Белавія" будзе прасцей працаваць з доларам — гендырэктар перавозчыкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка



