Брат Дзяніса Урбановіча выйшаў на волю

26 сакавіка, Позірк. Брат кіраўніка “Маладога фронту” Дзяніса Урбановіча Максім вызвалены пасля адміністрацыйнага арышту, паведаміла “Позірку” крыніца, знаёмая з сітуацыяй.
Паводле яе, Максім Урбановіч адбыў 10 сутак паводле абвінавачвання ў “дробным хуліганстве”. Іншыя падрабязнасці затрымання і арышту невядомыя.
Пра затрыманні сяброў “Маладога фронту” стала вядома 23 сакавіка ад праваабаронцаў. Паведамлялася, што Максім Урбановіч быў “моцна збіты”, пасля чаго этапаваны ў СІЗА КДБ.
Грамадскі актывіст Дзяніс Урбановіч узначаліў “Малады фронт” у 2018 годзе.
У чэрвені 2020-га і сакавіку — красавіку 2021 года ён адбываў 15-сутачны адміністрацыйны арышт. У жніўні 2021 года Урбановіча затрымлівалі ў Нароўлі (Гомельская вобласць), падазравалі ў “арганізацыі масавых беспарадкаў” у Мазыры ў жніўні 2020 года.
Урбановіч у канцы 2021 года праз рызыку крымінальнага пераследу нелегальна выехаў ва Украіну і цяпер ваюе супраць Расіі ў палку Каліноўскага. У траўні 2022 года быў цяжка кантужаны. У студзені 2023 года таксама атрымаў раненні.
“Малады фронт” — апазіцыйны моладзевы рух, заснаваны ў 1997 годзе. У жніўні 2022 года прызнаны беларускімі ўладамі “экстрэмісцкім фарміраваннем”.

- Грамадства, Палітыка
 - ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–3 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - Грамадства, Палітыка
 - Грамадства, Палітыка
 - Грамадства, Эканоміка
 - Грамадства
 - Грамадства, Палітыка
 - Грамадства
 - Грамадства, Палітыка
 - Палітыка, Эканоміка
 - Эканоміка
 - Палітыка
 - Грамадства
 - Палітыка
 - ПалітыкаЦіханоўская заклікала Новую Зеландыю не выдаваць беларусаў Мінску, а таксама прызнаць структуры дэмсіл (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - Грамадства
 - Грамадства
 - Грамадства, Палітыка
 - Эканоміка
 - Палітыка
 

